Шчыто́ўнік, Папараць (Dryopteris) — род папарацей сямейства .

Апісанне Шмагадовыя травяністыя бессцябловыя расліны вышынёй 20—150 см з тоўстым пакарочаным карэнішчам. Лісце перыстае або шматразоваперыстае, шматлікае, прыкаранёвае, у пучках. Групы спарангіяў (сорусы) размешчаны на ніжнім баку ліста. Размнажэнне спорамі і вегетатыўна (дзяленнем карэнішча).

Арэал і экалогія Каля 150 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе і ў гарах тропікаў. На тэрыторыі Беларусі 5 відаў. Найбольш вядомыя: , , . Трапляюцца ў вільготных лясах (звычайна шыракалістых), хмызняках, на тарфяных балотах. Ценевынослівыя і ценелюбівыя расліны, непатрабавальныя да якасці глебы.

Выкарыстанне Лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Карэнішчы шчытоўніка мужчынскага выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Літаратура  — С. 5.  — С. 400—401.

Спасылкі

Dryopteris // The Plant List

Катэгорыя:Шчытоўнікавыя