Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў (, Масква — , Тэгеран) — расійскі пісьменнік, дыпламат, стацкі саветнік (1828).

Біяграфія Нарадзіўся 15 студзеня 1795 года ў Маскве. У 1810 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1812 годзе пайшоў добраахвотнікам у армію, у 1813—16 гадах служыў у Кобрыне, Брэсце.

У 1816 годзе ў Пецярбургу зблізіўся з Аляксандрам Пушкіным і В. Кюхельбекерам. З 1817 года на службе ў Калегіі замежных спраў, у 1818—22 гадах — сакратар рускай дыпламатычнай місіі ў Персіі. У 1826 годзе за сувязь з дзекабрыстамі арыштаваны, але з-за адсутнасці доказаў вызвалены.

З 1828 года — паўнамоцны пасол Расіі ў Персіі. 11 лютага 1829 года забіты ў Тэгеране натоўпам мусульман (пахаваны ў Тбілісі).

Аўтар камедый «Студэнт» (1817, выдадзена ў 1889, з Каценіным), «Свая сям'я, ці замужняя нявеста» (1818, з А. Шахаўскім і М. Хмяльніцкім). Сусветную вядомасць прынесла камедыя ў вершах «Гора ад розуму» (напісана ў 1822—24 гадах), забаронена цэнзурай (пры жыцці апублікаваны толькі ўрыўкі).

Літаратура

Катэгорыя:Дыпламаты Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Расіі Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Стацкія саветнікі