Палескае ваяводства () — адміністрацыйная адзінка міжваеннай Польскай Рэспублікі. Утворанае 4 лютага 1921 года.
Геаграфія Ваяводства знаходзілася ва ўсходняй Польшчы, межавала з СССР і ваяводствамі: Беластоцкім Люблінскім Навагрудскім Валынскім
Сядзіба ваяводскай улады — Брэст.
Паветы 1 сакавіка 1921 года ваяводства было створана ў складзе 9 паветаў. 1 студзеня 1923 з некаторых гмін Лунінецкага, Сарненскага і Пінскага паветаў быў створаны дзясяты Столінскі паветПалескае ваяводства. .
16 снежня 1930 Сарненскі павет быў пераведзены ў склад Валынскага ваяводства.
1 красавіка 1935 года Косаўскі павет быў скасаваны, а на яго тэрыторыі быў створаны Івацэвіцкі павет з павятовым горадам Івацэвічы.
ПаветПлошча, км²Насельніцтва, чал.Паводле даных перапісу 1931 года.Шчыльнасць, чал. на км² Павятовы горадНасельніцтва, чал.Паводле даных перапісу 1921 года.Брэсцкі462521620046,7Брэст-над-Бугам37412Драгічынскі23519700042,2Драгічын1987Камень-Кашырскі32439500029,2Камень-Кашырскі1265Кобрынскі354511400032,1Кобрын10068Косаўскі35628370023,4Косаў2433Лунінецкі572210930019,1Лунінец8267Пінскі558718360032,8Пінск23497Пружанскі264410860041Пружаны6332Столінскі538912480023,1Столін4763
Гміны і населеныя пункты У склад ваяводства ўваходзілі 113 гмін.
Гарады У ваяводстве налічвалася 17 населеных пунктаў з гарадскімі правамі, у тым ліку: Брэст (цэнтр ваяводства), Пінск, Бяроза-Картуская, Давыд-Гарадок, Драгічын, Кобрын, Лунінец, Столін.
Насельніцтва Паводле даных перапісу, праведзенага ўладамі 30 верасня 1921 годаГісторыя горада Століна. , насельніцтва Палескага ваяводства складала 879 417 чалавек, шчыльнасць — 20,8 чал. на км², самая нізкая сярод 16 ваяводстваў II Рэчы Паспалітай. Паводле даных перапісу 1931 года, насельніцтва вырасла да 1 132 200 чалавек, шчыльнасць да 31 чал. на км². 48,4 % насельніцтвы былі непісьменнымі — найбольш высокі працэнт у рэспубліцы (сярэдні ўзровень па II Рэчы Паспалітай у 1931 — 23,1 %).
Нацыянальнасць19211931Тутэйшыя«Мясцовыя», гэта значыць палешукі. У 1897 г. дамінавала маларуская мова, у 1919 і 1921 гг. — беларусы, у 1931 г. — тутэйшыя. Этнічная структура насельніцтва Брэсцкай вобласці. + беларусы42 %62.6 %Палякі25 %15 %Яўрэі17 %10 %УкраінцыРусіны () у перапісе 1921. Этнічная структура насельніцтва Брэсцкай вобласці.8 %5 %Іншыя8 %7,4 %
Веравызнанне1921у тыс.Праваслаўныя79,2 %697.373Іўдзеі12,6 %110.639Рымакатолікі 7,8 %68.698Евангелісты0,4 %3804
Ваяводы Валерый Роман (14 сакавіка 1921 — 3 мая 1922) Станіслаў Юзаф Даўнаровіч (18 мая 1922 — 2 кастрычніка 1924) Казімір Младзяноўскі (4 кастрычніка 1924 — 5 мая 1926) Ян Крагельскі (14 ліпеня 1926 — 8 верасня 1932, в. а. да 23 снежня 1926) Вацлаў Костак-Бярнацкі (8 верасня 1932 — 2 верасня 1939) Ежы Альбін дэ Трамекур (выконваў абавязкі за Костака-Бярнацкага, 17 лютага 1937 — 7 верасня 1937)
Спасылкі
Адміністрацыйны падзел Палескага ваяводства на сайце Radzima.net
Катэгорыя:Ваяводствы Польскай Рэспублікі (1918—1939)
Катэгорыя:Заходняя Беларусь