Рэйхскамісарыят — уладанне часоў Нацысцкай Германіі, якое ўзначальваецца прызначаным з Берліна імперскім камісарам (генерал-губернатарам). Рэйхскамісарыяты не з'яўляліся непасрэднай часткай Трэцяга рэйха і іх статус вагаўся ад «паднагляднай свабоднай» дзяржавы (тыпу брытанскага дамініёна) да часавага пратэктаратуМэты Германіі ў вайне супраць СССР.
Фактычна створаныя: Рэйхскамісарыят Нідэрланды (1940—1945, камісар Артур Зейс-Інкварт) Рэйхскамісарыят Нарвегія (1940—1945, камісар Ёзэф Тэрбавен, c 1945 — Франц Бёмэ) Рэйхскамісарыят Данія (1942—1945, камісар Вернер Бест) Рэйхскамісарыят Украінана тэрыторыі СССР (1941—1944, камісар Эрых Кох) Рэйхскамісарыят Остланд (1941—1945, камісар Генрых Лозэ, з 1944 — Эрых Кох) Рэйхскамісарыят Бельгія-Паўночная Францыя (1944, камісар Ёзэф Грое) Планаваныя: Рэйхскамісарыят Масковія, камісар Зігфрыд Кашэ Рэйхскамісарыят Дон-Волга Рэйхскамісарыят Каўказ, камісар Арна Шыкеданц Рэйхскамісарыят Туркестан
Рэйхскамісарыяты былі падзелены на акругі (), якія ў сваю чаргу былі падзелены на драбнейшыя адзінкі.
Гл. таксама Тэрытарыяльна-палітычная экспансія Трэцяга рэйха
*