Лукасаўскі прафесар матэматыкі () — імянная прафесура ў Кембрыджскім універсітэце.
Адна з самых прэстыжных акадэмічных пасад у свеце. Заснавана ў 1663 годзе прападобным Лукасам Генры (1610—1663), англійскім святаром і палітыкам, выпускніком Кембрыджскага ўніверсітэта, членам парламента ў 1640—1648 гадах. Афіцыйна зацверджана ўказам караля Карла II 18 студзеня 1664 года.
Лукас Генры завяшчаў Кембрыджскаму ўніверсітэту сваю бібліятэку (4 тыс. кніг) і зямлю, якая давала даход у 100 фунтаў у год, для фінансавання пасады прафесара матэматыкі.
Спіс Лукасаўскіх прафесараў thumb|200px|Ісаак Ньютан №п/пГодабранніВучоныСпецыялізацыя 1.1663 Ісаак Барау Матэматыка 2.1669 Ісаак Ньютан Матэматыка і фізіка 3.1702 Уільям Уістан Матэматыка 4.1711 Нікалас Сандэрсан Матэматыка 5.1739 Джон Колсан Матэматыка 6.1760 Эдуард Уорынг Матэматыка 7.1798 Ісаак Мілнер Матэматыка і хімія 8.1820 Роберт Вудхаўз Матэматыка 9.1822 Томас Тёртан Матэматыка 10.1826 Джордж Бідэль Эйры Астраномія 11.1828 Чарлз Бэбідж Матэматыкі і вылічальная тэхніка 12.1839 Джошуа Кінг Матэматыка 13.1849 Джордж Габрыэль Стокс Фізіка і механіка 14.1903 Джозеф Лармар Фізіка 15.1932 Поль Адрыен Марыс Дзірак Фізіка 16.1969 Джэймс Лайтхіл Механіка 17.1979 Стывен Уільям Хокінг Тэарэтычная фізіка і касмалогія 18.2009 Майкл Грын Тэарэтычная фізіка
Спасылкі Lucasian Chair.org
Катэгорыя:Імянныя прафесуры Катэгорыя:Кембрыджскі ўніверсітэт *