Хідэкі Сіракава (Шыракава) () — японскі хімік.
Біяграфія Скончыў Такійскі тэхналагічны інстытут (1966), дзе і працаваў. З 1976 года ў Пенсільванскім універсітэце, з 1979 года ў Цукубскім універсітэце (з 1982 года прафесар). Навуковыя працы па хіміі і фізіцы палімераў. Распрацаваў працэс полімерызацыі ацэтылену, які дазваляе сінтэзаваць плёнкі поліацэтылену з кантралюемым узаемазамяшчэннем яго цыс- трансізамерных форм (1971-74). У выніку мадыфікацыі поліацэтылену галагенамі адкрыў новы тып матэрыялаў — электраправодныя палімеры з высокай удзельнай праводнасцю (1977; з А.Хігерам і А.Мак-Дыярмідам).
Нобелеўская прэмія па хіміі (2000).
Літаратура
Спасылкі Аўтабіяграфія на сайце Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Культуры Катэгорыя:Хімікі Японіі