Ойген Блёйлер (; , Цалікорн, Швейцарыя — , Цалікорн) — швейцарскі псіхіятр, найбольш вядомы за яго ўклад у разуменне псіхічных захворванняў і ўвядзенне тэрміна «шызафрэнія». Блейлер таксама ўвёў паняцце аўтызму.
Блейлер скончыў медыцынскі факультэт у Цюрыху ў 1881 годзе. Пасля заканчэння працаваў асістэнтам ва ўніверсітэцкіх псіхіятрычных клініках Вальдаў і Бургхёльці, а таксама праходзіў кваліфікацыю ў Парыжы і Мюнхене.
З 1886 па 1898 год Блейлер загадваў псіхіятрычнай клінікай Райнаў. У 1898 годзе ён перайшоў назад у клініку Бургхёльці. Ёю ён кіраваў да 1927 года, будучы таксама прафесарам псіхіятрыі медыцынскага факультэта ўніверсітэта Цюрыха.
Актыўна выкарыстоўваў псіхааналіз ў сваёй клініцы Бургхёльці. Найбольш вядомым вучнем Блейлера, які развіў яго вучэнне пра шызафрэнію, быў швейцарскі псіхіятр і псіхааналітык Карл Густаў Юнг.
Спасылкі
Катэгорыя:Псіхіятры Швейцарыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1857 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 30 красавіка Катэгорыя:Памерлі ў 1939 годзе Катэгорыя:Памерлі 15 ліпеня Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Аналітычная псіхалогія