Цыклагексан, цыклагексаметылен, гексаметыленАртыкул на сайце ХиМиК.ру , гексагідрабензол — арганічнае рэчыва класа цыклаалканаў. Хімічная формула — C6H12.

Бясколерная вадкасць з характэрным пахам. Атамная маса 84,16 а.а.м. Шчыльнасць 0,77855 г/см³ (пры 20 °C). Тэмпература плаўлення 6,5 °C. Тэмпература кіпення 81,4 °C. Не раствараецца ў вадзе, змешваецца з этанолам і дыэтылавым эфірам, тлустымі кіслотамі, амінамі. З вадой і бензолам утварае азеатропныя сумесі.

Атрыманне Атрымоўваюць каталітычнай гідрагенізацыяй бензолу ў вадкай фазе пры тэмпературы 150—250 °C і ціску 1—2,5 МПа (выхад 99 %), а таксама вылучаюць рэктыфікацыяй з нафтапрадуктаў.

Выкарыстанне Цыклагексан выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны асноўнага арганічнага сінтэзу, растваральніка. Таксама выкарыстоўваецца ў фармацэўтычнай прамысловасці ў якасці экстрагента.

Літаратура

Спасылкі

Артыкул на сайце ХиМиК.ру Артыкул на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Цыклаалканы Катэгорыя:Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу