І́віца Ко́стэліч (, нар. , Заграб, Харватыя, СФРЮ) — вядомы харвацкі гарналыжнік, чатырохразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у камбінацыі (2006), суперкамбінацыі (2010 і 2014) і слаламе (2010), чэмпіён свету 2003 у слаламе, уладальнік Кубка свету 2010 /11 у агульным заліку. Старэйшы брат 4-кратнай алімпійскай чэмпіёнкі па гарналыжным спорце Яніцы Костэліч. Найбольш паспяхова выступае ў слаламе і камбінацыі.
На рахунку брата і сёстры Костэліч усе 10 алімпійскіх узнагарод Харватыі ў гарналыжным спорце (4 залатых і 6 сярэбраных). Акрамя гэтых 10 медалёў на зімовых Алімпіядах харваты ва ўсіх відах спорту выйгралі яшчэ толькі адну — у 2010 годзе ў Ванкуверы бронзу заваяваў біятланіст Якаў Фак.
За сваю кар'еру Івіца выйграў 26 этапаў Кубка свету: 15 — слалам, 1 — супергігант, 1 — паралельны слалам, 4 — камбінацыя і 5 — суперкамбінацыя. Па колькасці выйграных этапаў харват уваходзіць у 10-ку лепшых у гісторыі мужчынскага Кубка свету. Найбольш паспяховы ў кар'еры адрэзак у Кубку свету ў Костэліча прыйшоўся на студзень 2011 года, калі ён за месяц здолеў выйграць 7 этапаў Кубка свету і яшчэ двойчы займаў другое месца.
Івіца — адзіны харвацкі мужчына, які перамагаў на этапах Кубка свету (усе 30 перамог харвацкіх жанчын на рахунку Яніцы). Акрамя таго, Івіца і Яніца Костэліч сталі другімі ў гісторыі роднымі братам і сястрой, якія выйгравалі Кубак свету ў агульным заліку пасля Хані і Андрэаса Венцэль.
Пяць разоў прызнаваўся лепшым спартсменам года ў Харватыі (2002, 2003, 2009—2011).
У 2014 годзе стаў сцяганосцам зборнай Харватыі на цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы.
Спасылкі
Сайт Івіцы Костэліча
Катэгорыя:Гарналыжнікі Харватыі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце Катэгорыя:Выпускнікі Заграбскага ўніверсітэта