Прынцэса Ганна (; нар. 15 жніўня 1950, Лондан) — член брытанскай каралеўскай сям’і, адзіная дачка каралевы Елізаветы II.
На момант свайго нараджэння была на трэцім месцы ў парадку пераходу ў спадчыну прастола, пасля ўзыходжання на трон Елізаветы перамясцілася на другое месца (аж да нараджэння ў 1960 годзе свайго брата прынца Эндру). У наш час знаходзіцца на адзінаццатым месцы ў парадку пераходу ў спадчыну прастола.
З 1987 носіць тытул Каралеўскай прынцэсы (Princess Royal), які па традыцыі прысвойваецца старэйшай дачцэ царствуючага манарха.
Біяграфія Нарадзілася 15 жніўня ў 1950 годзе ў Лондане, з’яўляючыся на той момант другім дзіцем у сям’і каралевы.
З першым мужам — капітанам Маркам Філіпсам (нар. 1948) — пражыла 18,5 гадоў. Ад гэтага шлюбу — двое дзяцей: Пітэр Філіпс (1977) і Зара Філіпс (1981). Філіпс таксама прадстаўляла Вялікабрытанію ў конным спорце на Алімпійскіх гульнях 1972 і 1988 гадоў, і ў Сеуле-1988 нават выйграў срэбра ў камандным заліку ў трохбор’е. Пасля разводу з Філіпсам уступіла ў другі шлюб — з камандарам (цяпер — віцэ-адмірал) Тымаці Лорэнсам (нар. 1955).
Прынцэса вядомая сваёй дабрачыннай дзейнасцю і як адзіны член брытанскай каралеўскай сям’і, які ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях (выступала ў спаборніцтвах па коннаму спорту на Алімпіядзе 1976 у Манрэалі і заняла 24-е месца ў асабістым першынстве па трохбор’і). У 1986—1994 гадах была прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі коннага спорту, была членам МАК.
29 снежня 2010 года ў яе нарадзілася першая ўнучка — Саванна Філіпс, дачка Пітэра Філіпса, і, адпаведна, першая праўнучка каралевы Елізаветы II.
Герб Як член каралеўскай сям’і мае асабісты герб, створаны на аснове дзяржаўнага герба Вялікабрытаніі.
Узнагароды Вялікая Зорка Пашаны (Аўстрыя, 1969) Вялікі Крыж ордэна Белай ружы (Фінляндыя, 1969) Знак на Вялікай стужцы ордэна Каштоўнай кароны (Японія, 1971) Вялікі Крыж ордэна Дому Аранскіх-Насау (Нідэрланды, 1972) Вялікі Крыж ордэна Дубовай кароны (Люксембург, 1972) Ордэн Югаслаўскага сцяга 1 класа (Югаславія, 1972)
Радавод Ганны, Каралеўскай прынцэсы Продкі 1. Ганна, Каралеўская прынцэса</th></tr>2. Бацька:Філіп Маўнтбетэн, герцаг Эдынбургскі4. Дзед:Андрэй, прынц Дацкі і Грэчаскі8. Прадзед:Георг I, кароль Грэцыі9. Прабабуля:Вялікі Князёўна Вольга Канстанцінаўна5. Бабуля:Прынцэса Аліса Батэнбергская10. Прадзед па жаночай лініі:Людвіг Аляксандр Батэнберг11. Прабабуля па жаночай лініі:Прынцэса Вікторыя Гесэн-Дармштацкая3. Маці: Елізавета II, каралева Вялікабрытаніі6. Дзед па жаночай лініі:Георг VI, кароль Вялікабрытаніі12. Прадзед па жаночай лініі:Георг V, кароль Вялікабрытаніі13. Прабабуля па жаночай лініі:Марыя Тэкская7. Бабуля па жаночай лініі:Елізавета Боўз-Лаян14. Прадзед па жаночай лініі:Клод Джордж Боўз-Лаян15. Прабабуля па жаночай лініі:Сесілія Ніна Кавендыш-Бентынк
Спасылкі
The Princess Royal
Катэгорыя:Члены Брытанскага каралеўскага дому Катэгорыя:Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Коннікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Коннікі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Члены МАК