Касцёл Святога Ігнація Лаёлы () — раннебарочны храм у Празе. Знаходзіцца прыкладна на сярэдзіне ўсходняга боку Карлавай плошчы на рагу вуліцы Ечна.

Храм быў пабудаваны ў 1665—1670 гадах для езуітаў. На шчыце галоўнага фасада размяшчаецца скульптура заснавальніка ордэна Ігнація дэ Лаёлы. Інтэр'ер багата ўпрыгожаны з выкарыстаннем стука. Скульптуры святых унутры будынка выкананы Ігнацам Францішкам Платцэрам, і іншымі. Галоўная фрэска за алтаром належыць пэндзлю .

Па суседстве з храмам размяшчаюцца будынкі Навамесцкага калегіума езуітаў, які быў пабудаваны на месцы 23 дамоў і 13 садоў. Цяпер яны выкарыстоўваюцца для бальнічных мэт.

Спасылкі

Катэгорыя:Нове-Места (Прага) Катэгорыя:Храмы Прагі Катэгорыя:Храмы Святога Ігнація Лаёлы Катэгорыя:Каталіцкія храмы Чэхіі Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Празе