thumb|Від з боку цэнтра Прагі
Вышаградскі тунэль () — тунэль у Вышаградскай скале ў Празе, самы стары нечыгуначны пражскі тунэль. Даўжыня скаладае ўсяго 34 метры (вышыня 5 метраў, шырыня 9).
Збудаванне знаходзіцца ў Празе 2 у Нове-Месце на мяжы з Прагай 4. Праз тунэль можна трапіць з цэнтра Прагі ў раёны Подалі, Бранік, Ходкавічкі і Модржаны, інакш абыходны шлях цяжкі: праз Панкрац, па вадзе або праз масты па іншым беразе Влтавы.
Тунэль пабудаваны ў 1905 годзе па праекце Вацлава Дворжака і Францішка Веліха. Першапачатковы праект уключаў памост вакол скалы над Влтавай, але па рэкамендацыі абаронцаў аховы культуры гэта ідэя агляднай пляцоўкі рэалізавана не была. З 1910 года праз тунэль пракладзена трамвайная лінія.
Уваходны партал упрыгожаны зубцамі і вежамі ў «псеўдазамкавым» стылі, гэтым тунэль адрозніваецца ад іншых падобных будоў у Празе. На паўночным боку прымацавана памятная дошка чэшскаму геолагу Яну Крэйчы.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Прагі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Прагі Катэгорыя:Тунэлі Катэгорыя:Нове-Места (Прага) Катэгорыя:З’явіліся ў 1905 годзе Катэгорыя:1905 год у Празе