Ян Худэк (; , Шумперк) — канадскі гарналыжнік, віцэ-чэмпіён свету 2007 года ў хуткасным спуску, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы ў супергіганце. Спецыяліст хуткасных дысцыплін.
Спартыўная кар'ера У Кубку свету Худэк дэбютаваў у 2002 годзе, у лістападзе 2007 года атрымаў сваю першую перамогу на этапе Кубка свету ў хуткасным спуску. Лепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца для Худэка 37- е месца ў сезоне 2007/08.
На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы стаў 25-м у хуткасным спуску і 23-м у супергіганце.
Першую алімпійскую ўзнагароду Ян Худэк атрымаў на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014, дзе падзяліў бронзу з амерыканцам Бодэ Мілерам. Ян стаў першым алімпійскім прызёрам сваёй краіны ў гарналыжных спаборніцтвах не ў хуткасным спуску, а таксама першым канадскім гарналыжнікам, які выйграў медаль на Алімпіядзе за апошнія 20 гадоў.http://olympics.cbc.ca/news/article/jan-hudec-bronze-position-super.html?cid=rss
За сваю кар'еру ўдзельнічаў у трох чэмпіянатах свету, заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету 2007 года ў шведскім Орэ.
Выкарыстоўвае лыжы вытворчасці фірмы Rossignol.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарналыжнікі Канады Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года