Эдуард Аляксандравіч Мазько (, вёска Махро Іванаўскага раёна — , ) — беларускі гісторык, паэт. Кандыдат гістарычных навук (2003).

Біяграфія Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у музеі Максіма Багдановіча, у 1990-я актыўна друкаваў вершы, уваходзіў у верш-гурт «Дыяген» — суполку гродзенскіх літаратараў. Як паэт, абапіраўся на лепшыя традыцыі заходнееўрапейскага сюррэалізму і дэкадансу, а таксама на мастацка-эстэтычныя пошукі айчыннага прыгожага пісьменства пачатку ХХ ст.

Выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сацыялогію культуры, культуралогію.

У 2003 абараніў кандыдацкую дысертацыю пра Беларускую хрысціянскую дэмакратыю ў міжваенны час, працаваў над доктарскай дысертацыяй, прысвечанай беларускай народнай культуры.

20 чэрвеня 2011 заўчасна памёр.

У 2012 годзе ў Варшаве выйшла пасмяротная кніга паэзіі «Займеннікі».

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук