Сярге́й Іва́навіч Ёрш (нар. , ) — беларускі гісторык, журналіст.

Біяграфія У 1989 годзе скончыў слонімскую СШ № 1, у 1994 — гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У 1994—1995 гадах служыў у беларускай арміі.

У 1995—1997 гадах працаваў дырэктарам Народнага музея СШ № 4 Слоніма, пасля да 2001 — журналістам газет «Газета Слонімская», «День» (2002), «Наша Ніва» (2002—2004).

Выдавец газет «Голас камбатанта» (Слонім-Мінск, 2000—2001), «Наша вера» (Слонім, 2000), часопісу «Слонімскі край» (2000, 2016—2021) і іншых. Адзін з выдаўцоў часопіса «Беларускі Рэзыстанс» (2004—2016).

Даследуе беларускае нацыянальнае супраціўленне 1940—1950-х гадоў, гісторыю Беларускай грэка-каталіцкай царквы, гісторыю Слонімшчыны

Жыве ў Мінску.

Сям’я Жанаты, мае дачку Рагнеду.

Крытыка У рэцэнзіі на кнігу «Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі» Юры Туронак адзначае, што Ёрш пашырыў створаны беларускімі эмігрантамі міф пра Вінцэнта Гадлеўскага як заснавальніка БНП і натхняльніка беларускага супрацьнямецкага руху супраціўлення, што несумяшчальна з тагачаснай яго палітычнай пазіцыяй і дзейнасцюЮры Туронак. Да генэзы БНП, або як ствараліся міфы // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 6. — Сшыткі 1—2 (10—11). — Снежань 1999. — С. 273—279..

Якуб Наваградцаў у рэцэнзіі на кнігу «Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік» адзначае, што Ёрш у артыкуле «Чорны кот» абсалютна прымае на веру публікацыі беларускіх эміграцыйных выданняў, а тым больш «Беларускага Голасу» з Таронта, што падаецца немэтазгодным. Аднак нарысы Ярша пра ўкраінскае падполле выглядаюць значна лепш: ёсць звесткі і пра арэал дзейнасці, і пра колькасць партызан, і пра акцыі ды кіраўніцтва, чаго няма ў нарысах пра беларускі партызанскі рух пасля вайныЯкуб Наваградцаў. Антысавецкія рухі ў Беларусі 1944—56 г. // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 6. — Сшыткі 1—2 (10—11). — Снежань 1999. — С. 354—358..

Прэміі Лаўрэат прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра за кнігу «Вяртанне БНП» (1998)«Газета Слонімская» № 95 ад 1 красавіка 1999 Лаўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў «За ўсталяванне свабоды прэсы на Беларусі» (1998)

Бібліяграфія

Кнігі «Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі» (Слонім-Мінск, 1998) «Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік» (у суаўтарстве; Мінск, 1999) «Рыцар Свабоды. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэолаг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву» (Мінск, 2004) «Саюз Вызваленьня Беларусі. 1946—1947 гг.» (Слонім-Мінск, 2005) Сяргей Ёрш, Сяргей Горбік. «Беларускі Супраціў» (Львоў, 2006) «Дэсант у няпэўнасць. Беларускі парашутны батальён „Дальвіц“. 1944—1945 гг.» (Мінск, 2012) Сяргей Ёрш, Сяргей Чыгрын. Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны (1916—2016). (Мінск, 2016) Адзін з укладальнікаў кнігі: Язэп Вількоўшчык. Прыкрыты сэрца боль: з літаратурнай спадчыны (Мінск, 2015) Укладальнік кнігі: Нікіфар Жальба. Слёзы на зямлі (БМ, 2023)

Брашуры «Слонімшчына антысавецкая» (Слонім, 1999) «Беларуская партызанка» (Мінск, 1999), «Маладзёжны незалежніцкі рух на Слонімшчыне (гістарычны нарыс)» (пад псеўданімам «Міхась Гутар», Слонім, 2000) «Усевалад Родзька. Правадыр беларускіх нацыяналістаў» (Мінск, 2001) «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» (пад псеўданімам «Пятро Казак», Мінск, 2001) «Генэрал вызвольнага фронту» (пад псеўданімам «Ян Каваль», Мінск, 2002) Сяргей Ёрш, Сяргей Лескець. «Была вайна… З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву» (Мінск, 2003)

Артыкулы ў энцыклапедыях Вітушка Міхась // ЭГБ, т. 2, с. 309. Вітушка Міхась Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя, т. 4, с. 205—206. Пражскае Аб’яднанне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацый // ЭГБ, т. 5, с. 560. «Новы шлях» // ЭГБ, т. 5, с. 334.

Спасылкі Асабістая старонка Ёрш Сяргей. Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі Ёрш Сяргей. Беларускі нацыянальны рэзыстанс у гады Другой сусветнай вайны Ёрш Сяргей. Рыцар Свабоды (Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, 1888—1942) Ёрш Сяргей. Пасляваеннае супраціўленне бальшавіцкім акупантам на Беларусі Ёрш Сяргей. Саюз Вызвалення Беларусі 1946—1947 гг. Урывак з кнігі «Беларускі супраціўленне»

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці Слоніма Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча