Лейла Абашыдзэ (; , Тбілісі — , Тбілісі) — савецкая і грузінская кінаактрыса, народная артыстка Грузінскай ССР (1965).
Біяграфія Нарадзілася 1 жніўня 1929 года ў Тбілісі.
У 1951 годзе скончыла акцёрскі факультэт Тбіліскага тэатральнага інстытута імя Ш. Руставелі. Здымалася ў кіно яшчэ школьніцай, у 1941 годзе згуляла ролю Кэто ў фільме «Каджана» і інш. Акрыса яркага тэмпераменту, стварыла сакавітыя, эмацыйна насычаныя вобразы. Грала камедыйныя і драматычныя ролі. Сярод яе лепшых роляў: Марынэ («Страказа», 1954), Лела («Яны спусціліся з гор», 1955), Ліа («Стрэмка», 1957), Манана («Наш двор», 1957), Мая («Мая з Цхенці», 1960), Дзідзія («Закон гор», 1965), Актрыса («Сустрэча ў гарах», 1967).
Памерла 8 красавіка 2018 года ў ТбілісіПамерла легендарная савецкая і грузінская актрыса Лэйла Абашыдзэ.
Спасылкі
Лейла Абашыдзэ на сайце RUSKINO.RU
Катэгорыя:Народныя артысты Грузінскай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Чачэна-Інгушскай АССР Катэгорыя:Выпускнікі Тбіліскага тэатральнага інстытута