Генцкі алтар — царкоўны створкавы алтар () у каталіцкім ў бельгійскім горадзе Гент (правінцыя Усходняя Фландрыя). Створаны для сваёй сямейнай капліцы па замове генцкага бюргера , багатага кцітара царквы Святога Яна Багаслова (XV стагоддзе), які пазней стаў саборам Святога Бавона (1561).

Надпіс на алтары паведамляе, што ён быў пачаты Губертам ван Эйкам, «найвялікшым з усіх», і скончаны яго братам Янам, «другім у мастацтве». Асвячоны 6 мая 1432 года.

Апісанне

Генцкі алтар — гэта вялікі паліптых з рухомымі драўлянымі бакавымі створкамі. Алтар складаецца з 24 панеляў, на якіх намаляваныя 258 чалавечых фігур. Вышыня алтара ў цэнтральнай частцы дасягае трох з паловай метраў, шырыня (у расчыненым выглядзе) — пяці метраў. Карціны, з якіх складаецца алтар, размешчаны на знешнім і ўнутраным баку алтара.

Тэмай алтара з’яўляецца глыбокая пашана Ягняці з Адкрыцця Яна Багаслова, згодна з якой прарокі, продкі, апосталы, мучанікі і святыя сцякаюцца да алтара, на якім стаіць Ягня, якое сімвалізуе Хрыста.

Вонкавы бок

У закрытым стане на яго знешняй паверхні можна бачыць трох’ярусную жывапісную кампазіцыю.

Унізе намаляваны данатар Ёс Вейт і яго жонка Лізавета Бурлют, якія моляцца перад статуямі Іаана Хрысціцеля і Іаана Багаслова, выкананымі ў манахромнай тэхніцы грызайльЛазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4.

У сярэднім шэрагу намаляваная сцэна Звеставання. Фігуры Дзевы Марыі і арханёла Гаўрыіла падзеленыя выявай акна, у якім бачны гарадскі пейзаж, які, як лічыцца, адпавядаў відарысу з акна ў доме Вейтаў.

У верхнім шэрагу карцін прадстаўлены фігуры старазапаветных прарокаў і паганскіх прарочыц, які прадказалі прышэсце Хрыста.

Усе выявы на знешняй плоскасці паліптыха падпарадкаваны ідэі дабравешчання або прадказанню прышэсця ў свет Хрыста, што павінна папярэднічаць тэме збавення. Гэта стварае ў зачыненым алтары пачуццё радаснай недасказанасці і чакання. Урачыстасць сцэны «Дабравешчання» — эпізод, які адчыняе ўнутраныя часткі алтара, дзе сцвярджаецца ідэя збавення людскіх грахоў, узнікае пачуццё ўзвышанай і хвалюючай завершанасці.

Унутраны бок

Падчас набажэнстваў, святаў алтар адкрываўся, тады ён станавіўся ўдвая большым і набываў новую ідэйную шматзначнасць.

У цэнтры змешчана выява Бога-Айца на прастолеУ некаторых крыніцах пішуць Хрыстос. Ля яго ног ляжыць карона, якая сімвалізуе перавагу над усімі царамі. Паабапал цэнтральнай фігуры паказаны Маці Боская і Іаан Хрысціцель. Гэта дамінанта алтарнай кампазіцыі, ад якой паслядоўна разгортваюцца далейшыя сэнсавыя пабудовы. Устойлівасць асноўнай вертыкалі падкрэсліваецца бакавымі фігурамі, больш дынамічнымі па сваёй пластыцы, а таксама выявамі ангелаў без крылаў, якія музіцыруюць. Адзін з анёлаў (Св. Цэцылія) іграе на аргане з металічнымі трубамі. Такім чынам, ажыццяўляецца пераход ад узвышанага і аддаленага вобраза Бога да пачуццёва-рэальнага жыцця.

Верхні рад алтара завяршаюць выявы Адама і Евы, над якімі знаходзяцца сцэны ахвяравання і забойства Авеля Каінам. Не высветленым сэнс гэтай іканаграфічнай праграмы, магчыма, першапачатковае размяшчэнне выяў было іншым.

Ніжні ярус алтара вырашаны інакш. Пяць выяўленчых палёў, запоўненых сотнямі фігур, зліваюцца ў адзіную панараму, цэнтрам якой з’яўляецца кампазіцыя «Пакланення Агнцу» як увасабленне ахвяравальнай місіі Хрыста. Асноўны матыў развіваецца ў вобразах прарокаў, прабацькоў, апосталаў, мучанікаў, святых, паломнікаў, якія рухаюцца да алтара, дзе знаходзіцца Боскае Ягня. Тут прадстаўлены іншы, чым у верхнім ярусе, аспект сакральнай рэальнасці, аднак абодва яны складаюць адзінства.

На правых бакавых створках намаляваныя шэсці пустэльнікаў і пілігрымаў. На левых створках — шэсце войска Хрыстова і Праведных Суддзяў.

Верхні шэраг

Ніжні шэраг

Гісторыя алтара У 1566 годзе, падчас барацьбы Фландрыі супраць Іспаніі алтар перанеслі з царквы ў вежу Святога Бавона, а потым у ратушу. Пратэстанты, якія перамаглі ў Генце, вырашылі падарыць алтар англійскай каралеве Елізавеце ў падзяку за дапамогу ў вайне. Спадчыннік заказчыка алтара быў супраць і дамогся таго, каб алтар застаўся ў горадзе. Пасля пераходу ўлады да каталікоў у 1584 г. алтар усталявалі на ранейшым месцы.

У 1781 годзе аўстрыйскі імператар Іосіф II пры наведванні сабора выказаў незадаволенасць аголенымі фігурамі Адама і Евы. Створкі з іх фігурамі былі зняты і перанесены ў царкоўную бібліятэку.

У 1792 годзе французы вывезлі чатыры цэнтральныя часткі алтара ў Луўр. Напалеон хацеў атрымаць і бакавыя створкі алтара. Было прапанавана абмяняць гэтыя часткі алтара на карціны Рубенса, але ўлады Гента адмовіліся ад абмену. Людовік XVIII, які стаў каралём Францыі пасля паразы Напалеона, у 1815 вярнуў Генту чатыры створкі.

Пазней вікарый сабора выкраў некалькі створак і прадаў іх брусельскаму гандляру. Антыквар Ньівенхейс і калекцыянер Солі перапрадалі створкі прускаму каралю Фрыдрыху Вільгельму III для берлінскага .

У 1861 годзе ўрад Бельгіі за 50 000 франкаў купіла створкі з выявамі Адама і Евы. Часткі алтара былі змешчаныя ў музеі Бруселя.

У час Першай сусветнай вайны германскія войскі, якія ўступілі ў Бельгію ў 1914 годзе, спрабавалі знайсці часткі Гентскага алтара ў Бруселі і Генце. сабора Святога Бавона ван дэн Гейн з чатырма памочнікамі хавалі часткі алтара да 1918 года. Па ўмовах Версальскага мірнага дагавора Генту вярнулі бакавыя створкі, набытыя Прусіяй у 1821 для Кайзер-музеума.

У ноч з 10 на 11 красавіка 1934 года была выкрадзена створка алтара з выявай «Праведных суддзяў». Епіскап Гента атрымаў патрабаванне выплаціць 1000000 бельгійскіх франкаў за створку. 25 лістапада 1934 года жыхар Гента Арсен Кудэрцір паміраючы, паведаміў на споведзі, што ён выкраў створку і схаваў яе ў стале. Створку выявіць не ўдалося, і ў 1945 годзе яна была заменена копіяй працы мастака ван дэр Фекена.

Бельгійскія фашысты хацелі падарыць ўвесь алтар Гітлеру. 16 мая 1940 года алтар на трох грузавіках быў вывезены ў Францыю. Алтар быў змешчаны на захоўванне ў замак По. З фашысцкім урадам было падпісана пагадненне аб тым, што алтар можна будзе забраць з замка толькі пры згодзе трох бакоў — бургамістра Гента, прадстаўніка ўрада Вішы і германскага ўпаўнаважанага. У верасні 1942 года прадстаўнікі Германіі запатрабавалі перадаць ім Генцкі алтар. З замка По Генцкі алтар перавезлі ў Парыж і аб’ядналі з мастацкімі каштоўнасцямі, адабранымі для музея Гітлера ў Лінцы і для прыватнага збору Герынга. Далей алтар пераправілі ў замак Нойшванштайн.

У канцы вайны фашысты прынялі рашэнне пахаваць мастацкія скарбы ў закінутых шахтах. 10 красавіка 1945 года ў Зальцбург прыбыла некалькі грузавікоў з цяжкімі скрынямі. Гауптштурмфюрер СС Гельмут фон Гумель з памочнікамі са штаба Розенберга вырашылі знішчыць усе звезеных ў шахтах. Група аўстрыйскіх партызан змагла ўзяць пад кантроль шахты, і Кальтэнбрунер загадаў спыніць выбухі.

8 мая 1945 года захапіла шахты. Алтар даставілі ў Мюнхен, а 20 жніўня 1945 года алтар вярнуўся ў Бельгію.

Іншыя дэталі

Значэнне твора

«Генцкі алтар» — адметны і паказальны твор. У перадачы перспектывы, у малюнку, у веданні анатоміі жывапіс братоў Эйк значна саступае творам італьянскіх мастакоў, аднак нідэрландскія майстры паказваюць свет з незвычайнай падрабязнасцю. Кожная выяўленая дэталь ператвараецца ў высокі прадмет мастацтва. У гэтай якасці выказаліся традыцыі нідэрландскай кніжнай мініяцюры, якая атрымала значнае развіццё ў часы сярэдневякоўя. Твор адкрывае новую эпоху ў нідэрландскім мастацтве, вылучаецца аб’ёмнасцю і пластычнай адчувальнасцю фігур, тонкай паэтычнасцю і майстэрствам у перадачы прасторы і святлопаветранага асяроддзя.

Сучасная версія Гентскага алтара У рамках 54 Венецыянскай Біенале ў чэрвені 2011 года ажыццёўлены арт-праект Post-vs-Proto-Renaissance ўкраінскай мастачкі па стварэнні фрагментаў Гентскага алтара, сабраных з модуляў ў выглядзе пісанакSerhii Horytsvit An altarpiece made of… eggs — The Day, № 19, 31 января 2011 г.Открытие украинского павильона на 54-й Венецианской биеннале — Телеканал СТБ. 1 июня 2011 г.Giant Easter egg «Altar of Nations» on display in Kiev  — CNN iReport, 12 мая 2012 г.. Кожны фрагмент Гентскага алтара памерам 6×6 метраў створаны з рукапісных драўляных яек. У цэлым інсталяцыя плошчай 92×134 метра ўвасоблена з 3 840 000 яек. У стварэнні інтэрнацыянальнага праекта ўдзельнічаюць прадстаўнікі больш сарака краін светуНа Софийской площади установят алтарь высотой с 8-этажный дом  — Сегодня, 10 мая 2012 г..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

История знаменитого Гентского алтаря Таинственная история Гентского алтаря Гентский алтарь или Мистерия агнца в соборе святого Бавона Гент Похищение панели «Праведные судьи» Closer to Van Eyck: Rediscovering the Ghent Altarpiece — online-проект The Getty Foundation, воссоздающий Гентский алтарь в макро-, инфракрасной фотографии и рентгенографии

Катэгорыя:Карціны Яна ван Эйка Катэгорыя:Карціны паводле сюжэтаў Новага Запавету Катэгорыя:Карціны паводле сюжэтаў Старога Запавету Катэгорыя:Алтары Катэгорыя:Трыпціхі Катэгорыя:Выкрадзеныя карціны Катэгорыя:Гент