Кары́н Аберхо́фер (, нар. , Брэсанонэ) — італьянская біятланістка. Член зборнай Італіі па біятлоне. Бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 у змяшанай эстафеце.

Спартыўная кар'ера Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2011 года ў эстафеце. Удзельніца чэмпіянатаў свету па біятлоне і зімовых алімпійскіх гульняў 2010 года ў Ванкуверы. Дэбютавала за зборную Італіі на этапах Кубка свету па біятлоне ў 2009 годзе. Але першыя поспехі прыйшлі да спартсменцы толькі праз два сезона. Тады яна ўпершыню пачала атрымліваць ачкі. Сезон 2011/2012 Аберхофер завяршыла на 45-м месцы ў агульным заліку Кубка свету.

У 2013 годзе на этапе ў Антэрсельве ў спрынце спартсменка ўпершыню патрапіла ў васьмёрку наймацнейшых.Протокол спринта в Антерсельве

Спасылкі

Профіль на сайце італьянскай Федэрацыі зімовых відаў спорту

Катэгорыя:Біятланісткі Італіі Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года