Кейлі Хамфрыс (, нар. , Калгары) — канадская бабслеістка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2010, 2014), двухразовая чэмпіёнка свету.

Спартыўная кар’ера Кейлі пачала займацца бабслеем у 2004 годам ва ўзросце 17 гадоў. Першыя 4 гады ў спорце яна была разганяючай на Кубку Свету. Кульмінацыяй выступленняў стаў удзел у алімпійскай зборнай у 2006 годзе на Алімпійскіх гульнях у Турыне. Пасля выступлення ў якасці разганяючай на Алімпійскіх гульнях у 2006—2007 гадах Кейлі хутка стала адной з лепшых жанчын-пілотаў у бабслеі. У 2010 годзе стала першай канадскай алімпійскай чэмпіёнкай у бабслеі і самай маладой канадскай алімпійскай чэмпіёнкай (24 гады). У 2012 годзе ўвайшла ў гісторыю як першая канадская спартсменка, якая выйграла чэмпіянат свету.

У 2006—2007 была безумоўным лідарам на Кубку Еўропы, выйграўшы ў чатырох гонках, на чэмпіянаце свету сярод юніёраў заняла другое месца.

У 2008 годзе на чэмпіянаце свету атрымала бронзавы медаль.

У 2010 годзе (усяго ў другім сезоне ў якасці пілота) заваявала два сярэбраныя медалі.

У 2012 годзе з разганяючай Джэніфер Чакеці выйграла чэмпіянат свету.

Кейлі пачала новы сезон 2012—2013 з 5 перамог запар з Чэлсі Валуа ў якасці разганяючай. Гэты поспех прадоўжыўся на чэмпіянаце свету 2013 у Санкт-Морыц. З рэкордам трасы яна пацвердзіла званне чэмпіёна свету. Гэта была яе 12-я запар перамога на спаборніцтвах FIBT. Кубак Свету 2012—2013 Кейлі заваявала, фінішаваўшы трэцяй на этапе ў Сочы на трасе Цэнтра санкавага Спорту «Санкі».

Асабістае жыццё Замужам за Дэнам Хамфрысам, разганяючым у чацвёрцы Ліндана Раша.

У перапынках паміж спаборніцтвамі займаецца дабрачыннасцю. Падчас калядных вакацый Кейлі і яе сям’я дапамагаюць карміць бяздомных.

У пачатковых школах распавядае вучням пра важнасць пастаноўкі і ажыццяўлення мэтаў і адмовы ад допінгу.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Профайл спартсменкі на сайце rdsolympiques.ca

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Калгары Катэгорыя:Бабслеісты Канады Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па бабслеі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Канады Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Бабслеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па бабслеі Катэгорыя:Уладальнікі Кубка свету па бабслеі