Яна Сяргееўна Раманава (нар. , Курган) — расійская спартсменка, біятланістка, сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў эстафеце. Майстар спорту міжнароднага класа.

Біятлонная кар’ера Біятлонам пачала займацца ў 1998 годзе.

Удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях 2010 у Ванкуверы, выступала ў індывідуальнай гонцы і заняла 56-е месца.

Увайшла ў склад расійскай зборнай на Алімпійскія гульні ў Сочы ў 2014 годзе.На совместном заседании исполкома ОКР и коллегии Минспорта РФ без изменений утвержден состав сборной России по биатлону на Олимпиаду в Сочи / сайт СБР, 23 января 2014. У спрынтарскай алімпійскай гонцы Яна Раманава заняла 19-е месца.Счои 2014. Спринт. Кузьмина победила, Вилухина — 2-я, Домрачева — 9-я / Sports.ru, 9 февраля 2014.

Кубак свету У Кубку свету дэбютавала 19 студзеня 2008 года (сезон 2007/08) у рамках 2-га этапу ў італьянскай Разун-Антэрсельве ў спрынтарскай гонцы, паказаўшы 13-ы вынік. За зборную Расіі ў эстафеце дэбютавала ў сезоне 2009—2010 на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне расійская чацвёрка Сляпцова/Булыгіна/ Раманава/Зайцава на 3,8 секунды апярэдзіла французскую зборную. У гэтым жа сезоне была здабытая першая асабістая перамога — на завяршальным сезон этапе кубка свету ў Ханты-Мансійску: у спрынце Яна была самай хуткай з самых дакладных, што і абумовіла яе першую кубкавую перамогу.

Расійскія старты У сезоне 2011/2012 выйграла індывідуальную гонку на турніры Іжэўская вінтоўка.

Спасылкі

Профіль IBU Профіль на biathlon.com.ua Профіль на www.biastat.com Профіль на сайце СБР

Катэгорыя:Біятланісткі Расіі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Выпускнікі Сібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту