Трыянгуля́цыя (ад — трохвугольнік) — адзін з метадаў вызначэння на мясцовасці каардынат апорных геадэзічных пунктаў і асноўны метад стварэння апорнай геадэзічнай сеткі.
Трыянгуляцыя робіцца шляхам пабудовы сеткі сумежных трохвугольнікаў, у якіх вымяраюцца вуглы і даўжыня адной (базіснай) стараны. Даўжыні астатніх старон вылічваюцца. Пункты трыянгуляцыі (геадэзічныя пункты) замацоўваюцца на мясцовасці геадэзічнымі знакамі, геадэзічнымі сігналамі.
Трыянгуляцыя выкарыстоўваецца пры вывучэнні формы і памераў Зямлі, гарызантальных зрухаў зямной кары, абгрунтавання тапаграфічных здымак і інш.
Гл. таксама Паліганаметрыя
Літаратура
Спасылкі Триангуляция (метод триангуляции)
Катэгорыя:Геадэзія