Польска-ўкраінская вайна (, ) — узброены канфлікт паміж Польшчай і Заходне-Украінскай народнай рэспублікай на тэрыторыі Галіцыі, які выліўся ў шырокамаштабныя баявыя дзеянні з 1 лістапада 1918 года па 17 ліпеня 1919 года. Вайна вялася ва ўмовах нестабільнасці, выкліканых распадам Аўстра-Венгрыі, распадам Расійскай імперыі і Грамадзянскай вайной у Расіі.
Асаблівасцю вайны была яе спантаннасць. Узброеныя сутыкненні пачаліся па ўсёй тэрыторыі Галіцыі, і толькі да сярэдзіны лістапада ўзнік пастаянны фронт. Таксама да сярэдзіны лістапада вайна вялася не прафесійнымі арміямі, а добраахвотніцкімі фарміраваннямі ўкраінцаў і палякаў. 22 лістапада 1918 года польскія войскі ўвайшлі ў Львоў. Адразу пасля ўзяцця горада там адбыўся яўрэйскі пагром. Пасля доўгіх пазіцыйных баёў (зіма 1918—1919 гадоў) польская армія перайшла ў наступ, выбіўшы ўкраінскія войскі ў трохвугольнік смерці. Апошняй спробай украінцаў замацавацца ў Галіцыі быў Чорткаўскі наступ, які завяршыўся правалам. У выніку Украінская Галіцкая Армія пакінула рэгіён і пярайшла ва Украінскую Народную Рэспубліку.
Гл. таксама Распад Аўстра-Венгерскай імперыі Савецка-польская вайна Украінская вайсковая арганізацыя
Літаратура Західно-Українська Народна Республіка 1918–1923. Енциклопедія. Т. 1 : А–Ж. Івано-Франківськ : Манускрипт-Львів, 2018. 688 с. ISBN 978-966-2067-44-6 Західно-Українська Народна Республіка 1918–1923. Енциклопедія. Т. 2 : З–О. Івано-Франківськ : Манускрипт-Львів, 2019. 832 с. ISBN 978-966-2067-61-3 Західно-Українська Народна Республіка 1918-1923. Енциклопедія. Т. 3 : П - С. Івано-Франківськ: Манускрипт-Львів, 2020.576 с. ISBN 978-966-2067-65-1 Західно-Українська Народна Республіка 1918-1923. Енциклопедія. Т. 4 : Т - Я. Івано-Франківськ: Манускрипт-Львів, 2021.688 с. ISBN 978-966-2067-72-9
Спасылкі
Усходняя Еўропа пасля Першай сусветнай вайны Апісанне вайны відавочнікам-украінцам Польска-ўкраінская вайна ва Украінскай Энцыклапедыі
Катэгорыя:Войны Чэхаславакіі Катэгорыя:Гісторыя Украіны (1917—1991) Катэгорыя:Польска-ўкраінскія адносіны