Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (; нар. , , УССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, спікер Вярхоўнай Рады Украіны (з 22 лютага па 27 лістапада 2014). Кіраўнік фракцыі «Народны фронт» у Вярхоўнай Радзе Украіны (з 27 лістапада 2014).
Дэпутат Вярхоўнай Рады з 1998 па 2007 год. З лютага па верасень 2005 года быў кіраўніком Службы бяспекі Украіны. З мая па лістапад 2007 года быў першым намеснікам сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Са снежня 2007 года па сакавік 2010 года быў Першым віцэ-прэм’ер міністрам Украіны. 22 лютага 2014 года абраны Старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. 23 лютага 2014 года прызначаны Вярхоўнай Радай выконваючым абавязкі Прэзідэнта Украіны. З 26 лютага таго ж года — галоўнакамандуючы ўзброеных сіл Украіны.
25 траўня 2014 года ўсенародным галасаваннем на пасаду Прэзідэнта Украіны быў выбраны Пётр Парашэнка. Пасля інаўгурацыі П. Парашэнкі 7 чэрвеня Аляксандр Турчынаў склаў з сябе паўнамоцтвы выконваючага абавязкі кіраўніка дзяржавы.
16 снежня 2014 года Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызначыў Аляксандра Турчынава сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі і абароны.Указ Президента України № 928/2014
Спасылкі
Афіцыйны сайт Аляксандра Турчынава
Катэгорыя:Члены Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны III склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IV склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны V склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання Катэгорыя:Удзельнікі Еўрамайдана Катэгорыя:Члены УА «Бацькаўшчына» Катэгорыя:Члены партыі «Еўрапейская салідарнасць» Катэгорыя:Члены СНБА Украіны