Вайна за кастыльскую спадчыну — узброены канфлікт 1475—1479 гадоў паміж прыхільнікамі Хуаны Бельтранехі, дачкі кастыльскага караля Энрыке IV, і зводнай сястры апошняга Ізабелы за права спадчыны Кастыльскай кароны. У гэтай вайне на баку Ізабелы выступаў Арагон, за спадчыннікам якога яна была замужам, а на баку Хуаны, з аналагічнай прычыны, — Партугалія. Францыя выступіла на баку Партугаліі з прычыны тэрытарыяльных спрэчак з Арагонам за тэрыторыі ў Італіі і за Русільён.

Нягледзячы на поспехі спачатку, з прычыны нерашучасці Афонсу V і пасля нічыйнай бітвы пры Тора, прыхільнікі Хуаны страцілі адзінства, а Ізабела была прызнана картэсамі у 1476 годзе. Далейшае супрацьстаянне Кастыліі і Партугаліі адбывалася ў Атлантыцы, і ў вырашальнай марской партугальскі флот быў мацней.

Вайна завяршылася ў 1479 годзе падпісаннем дагавору, паводле якога Фердынанд і Ізабела прызнаваліся каралямі Кастыліі. Гэты дагавор замацоўваў панаванне Партугаліі ў Атлантыцы, уключаючы выключнае права на заваяванне Феса. Хуана страціла правы на спадчыну кастыльскага стальца.

Прадгісторыя Валадарства Энрыке IV

У 1454 годзе памёр Хуан II Кастыльскі, ён пакінуў трох дзяцей ад двух шлюбаў — свайго спадкаемца Энрыке IV (1425—1474) ад першага шлюбу з Марыяй Арагонскай, Ізабелу (1451—1501) і Альфонса (1453—1468) ад другога шлюбу з Ізабелай Партугальскай. У 1440 годзе Энрыке ажаніўся з Бланкай Наварскай, якая пасля 13 гадоў бяздзетнага шлюбу абвінаваціла мужа ў невыкананні шлюбных абавязкаў і з гэтай прычыны дамаглася скасаванні шлюбу. У 1455 годзе, неўзабаве па заняцці стальца, Энрыке ажаніўся з партугальскай інфантай.

Энрыке IV ад пачатку валадарства паказаў сябе слабым і нерашучым каралём. У 1457 годзе супраць Энрыке IV была арганізавана ліга, куды ўвайшлі самыя ўплывовыя прадстаўнікі арыстакратыі і духавенства, сярод іх быў нават фаварыт караля Хуан Пачэка. Супраць караля былі высунуты абвінавачванні ў грэбаванні абавязкамі манарха, атачэнні сябе радцамі неарыстакратычнага паходжання, якіх ён надзяляў уладай і багаццем, грэбуючы пры гэтым арыстакратамі, тым самым прычыняючы шкоду дзяржаве. На прэтэнзіі Энрыке паабяцаў сабраць картэсы і ў будучым раіцца з імі, такім чынам інцыдэнт быў вычарпаны. У 1460 годзе Энрыке апынуўся ў складаным становішчы, зрабіўшы стаўку ў арагонскім дынастычным канфлікце на Карла Віянскага, старэйшага сына караля арагонскага і наварскага Хуана, паабяцаўшы яму падтрымку і руку Ізабелы, калі тая вырасце. Аднак у снежні 1460 года Карл быў зняволены, а арыстакратыя зноў пачала выказваць незадаволенасць, высунуўшы гэтым разам больш пэўныя патрабаванні — улічваючы няпэўнасць у пытанні спадчыны стальца, надаць больш увагі адукацыі інфантаў, Альфонса і Ізабелы. Пасля таго, як улетку 1461 года кастыльскія войскі, сфарміраваныя галоўным чынам з прыватных войскаў Пачэка і архібіскупа таледскага Альфонса Карыльё дэ Акунья, увайшлі ў Навару і вызвалілі Карла, 26 жніўня 1461 года быў заключаны дагавор, які даў Каталоніі незалежнасць ад Арагона. У той жа дзень Пачэка і Карыльё атрымалі запэўненні, што іх партыя атрымае большы ўплыў у каралеўскай радзе. Канчаткова незадаволенасць арыстакратыі сышла, калі кароль здолеў перацягнуць на свой бок некаторых з незадаволеных сеньёраў, і пасля таго, як у 1462 годзе стала вядома пра цяжарнасць каралевы. Аднак гэты трыумф Энрыке быў вельмі кароткі, бо ўжо ў верасні 1462 года Карл раптоўна памёр, верагодна, ад атручвання.

Адразу па нараджэнні Хуаны Бельтранехі (1462—1530), першай і адзінай дачкі Энрыке IV, яна была абвешчана спадчынніцай стальца, і ёй быў прысвоены тытул прынцэсы астурыйскай. Адначасова з'явілася плётка, што немаўля з'яўляецца дачкой усім вядомага каханка каралевы Жуаны Партугальскай і фаварыта караля — Бельтрана дэ ла Куэва, , таму Хуана і атрымала мянушку, з якой увайшла ў гісторыю. Аднак, картэсы абвясцілі спадчынніцай стальца Хуану, а яе правы прызналі зводныя брат і сястра Энрыке IV — Ізабела і Альфонса. З гэтым рашэннем былі згодны не ўсё — адны магнаты лічылі плётку праўдзівай, другія хацелі адхілення Бельтрана. Неўзабаве незадаволенасць уплывовага таледскага архібіскупа выклікаў шлюб паміж Куэва і дачкой , пляменніцай кардынала Мендоса.

Апазіцыя пры двары, натхнёная расчараваным не атрыманнем звання Ордэна Сант'яга Хуанам Пачэка, які быў у канфлікце з трымальнікам гэтага звання графам дэ Ледэсма, дамагалася прызнання спадчыннікам Альфонса. Змоўшчыкі думалі арыштаваць караля і каралеву, абвясціць каралём прынца і правіць ад яго імя. Пад уціскам арыстакратыі кароль у 1464 годзе згадзіўся перадаць магістэрства Ордэна Сант'яга Альфонсу, які мусіў быць пад абаронай маркіза Вільена. Пры гэтым інфант мусіў абяцаць ажаніцца з Бельтранехай, за што атрымліваў тытул прынца Астурыйскага і прызнаваўся спадкаемцам стальца. У наступным годзе ў Авіле сабраліся змоўшчыкі, якія абвясцілі Альфонса каралём, а Энрыке зрынутым. Абразлівыя для караля дзеянні падчас цырымоніі ў Авіле прычыніліся да падтрымкі караля многімі гарадамі. Пачаліся хваляванні, якія скончыліся ў ліпені 468 года раптоўнай, з падазрэннямі на атручэнне, смерцю Альфонса, бо Ізабела адмовілася падрымаць мяцежнікаў. Праз два месяцы быў заключаны дагавор каля Быкоў Гісанда, які рэгуляваў спадчыну стальца. Паводле яго, спадкаемніцай Энрыке з тытулам прынцэсы Астурыйскай абвяшчалася Ізабела ў абмен на абавязальніцтва браць шлюб толькі са згоды караля, які, аднак, не мог прымусіць Ізабелу да шлюбу. Пратэсты каралевы, якая патрабавала захаванне правоў сваёй дачкі, не прымаліся да ўвагі.

Па смерці Альфонса роля Ізабелы ў Кастыліі, дзе ў адрозненне ад Арагона не дзейнічаў салічны закон, значна змянілася. Яна атрымала ў спадчыну маёмасць брата і яго правы на кастыльскі сталец. У 1469 годзе Ізабела знаходзілася ў Аканьі і чакала ўхвалення шлюбу з герцагам берыйскім, братам французскага караля, або з каралём партугальскім. Абодва кандыдаты адпавядалі ўмовам Энрыке да магчымага мужа Ізабелы, бо першы быў дужа далёка, а другі дужа стары, каб у гэтым шлюбе маглі быць дзеці. У гэтым умовах Хуан Арагонскі пачаў таемныя перамовы пра шлюб Ізабелы са сваім сынам Фернанда. Хуан здолеў схіліць на свой бок архібіскупа таледскага, і некаторых іншых арыстакратаў, якія вызвалілі інфанту і ўрачыста суправадзілі ў Вальядалід. Тым жа часам ў горад таемна прыехаў Фернанда, і 25 кастрычніка 1469 года ў быў заключаны шлюб паміж спадкаемцамі Кастыліі і Арагона.

Калі Энрыке даведаўся пра шлюб, то вырашыў перадаць права спадчыны сваёй дачцэ. Дэлегацыя яго сястры і зяця, якая прыбыла з прабачэннямі, сцвярджэннямі адданасці і тлумачэннем вымушанасці сваіх дзеянняў, не атрымала адказу. Аднак у караля ўжо не было магчымасці ўплываць на сітуацыю. Шчодрая раздача зямель і тытулаў не супакоілі сітуацыю ў краіне, бароны ваявалі паміж сабою, ігнаруючы ўладу караля. Толькі 25 лістапада 1470 года правы Хуаны былі пацверджаны на . Аднак, у Ізабелы былі ўплывовыя прыхільнікі — Папа Сікст IV, пацвердзіўшы яе шлюб адмысловай булай, і ўплывовае сямейства . Энрыке не здолеў знайсці варта мужа для сваёй дачкі Хуаны, таму ў 1473 годзе ён пачаў перамовы з Ізабелай, а на пачатку 1474 года нават згадзіўся сустрэцца ў Фернанда. Аднак Энрыке быў не здольны паслядоўна трымаць адну палітыку і на момант яго смерці спадкаемніцай заставалася Хуана.

Пасля смерці Энрыке IV у 1474 годзе 12-гадовая Хуана жыла ў Тора, а 30 мая 1475 года быў заключаны яе шлюб з 43-гадовым каралём Афонсу V, кандыдатура якога была прапанавана прыхільнікамі Хуаны, галоўным з якіх быў . Ізабела на момант смерці брата знаходзілася ў Сеговіі і ўрачыста была абвешчана каралевай 13 снежня 1474 года. Хуана ў гэты час знаходзілася ў Мадрыдзе пад апекай маркіза Вільена.

Прычыны, чаму склаўшаяся сітуацыя прывяла да войны, даволі не проста вызначыць. Аналізуючы іх, іспанскі гісторык вылучыў мноства фактараў — жаданне Ізабелы і Фердынанда, карыстаючыся шырокай падтрымкай з боку гарадоў і арыстакратыі, атрымаць тое, што мусіла належаць ім за правам, нерашучасць прыхільнікаў Хуаны, намер біскупа Карыльё, узяўшага ролю «стваральніка каралёў» падобна графу Уорыку, пачаць шырокае паўстанне і рыцарскія пачуцці, якія выклікала Хуана ў ролі нявіннай ахвяры, што ў XV ст. магло прычыніцца да значных палітычных наступстваў.

Міжнароднае становішча

У разгляданы час Францыя і Арагон былі ў трывалым канфлікце з-за кантролю над Серданню і Русільёнам і, не такім трывалым, за ўладанні ў Італіі. У чэрвені 1474 года французскія войскі ўварваліся ў Русільён, прымусіўшы праціўніка да адступлення. З прычыны магчымасці спадкаемца Арагона стаць і каралём Кастыліі, французскі кароль Людовік XI у верасні 1475 года абвясціў сябе прыхільнікам Хуаны. Тым жа часам Францыя ваявала з герцагствам Бургундыя, што магло зрабіць Карла Смелага саюзнікам Ізабелы, аднак гэтага не адбылося.

Англія тым часам таксама ваявала з Францыяй, і ў чэрвені 1475 года кароль Эдуард IV высадзіўся ў Кале. Аднак 29 жніўня 1475 года канфлікт быў вырашаны . Эдуард, у абмен на вялікія выплаты грошай, згадзіўся на 9-гадовае перамір'е і вярнуўся ў Англію. Каралеўства Навара было аслаблена грамадзянскай вайной паміж і , што было выяўленнем спроб Францыі і Арагона ўзяць кантроль над гэтай краінай. Урэшце, Гранадскі эмірат застаўся нейтральным, нягледзячы на намаганні Партугаліі, пасле падпісання эмірам 17 лістапада 1475 года мірнага дагавору з Фернанда і Ізабелай. Гэтым дагаворам эмір абавязваўся дапамагаць супраць Хуаны ў раёне Кордавы.

Унутры Партугаліі не было адзінагалоснай падтрымкі інтэрвенцыі. Супраць выступалі ўплывовыя прыдворныя , архібускуп Лісабона Хорхэ да Коста і дом Браганса на чале з герцагам , якія прадказвалі катастрофу ў выніку інтэрвенцыі. Прынц Жуан, які меў значны ўплыў на дзяржаўныя справы і быў у канфлікце з Браганса, падтрымаў бацьку супраць Ізабелы, напалову партугалкі, унучкі Альфонса I Браганса.

Саперніцтва Кастыліі і Партугаліі за Атлантыку Цягам XV ст. купцы, даследчыкі і рыбакі Партугаліі і Кастыліі пранікалі ўсё далей у Атлантычны акіян. Асноўнай мэтай абедзвюх дзяржаў быў кантроль над Канарскімі астравамі. Пазней большае значэнне меў кантроль гандлю з багатымі на золата і рабоў Гвінеяй і .

У 1-й палове XV ст. Кастылія захапіла некалькі з Канарскіх астравоў (Лансаротэ, Фуэртэвентура, Эль-Ера і Гамера) — спачатку разам з нармандскай, а затым з кастыльскай шляхтай. Партугалія аспрэчвала панаванне Кастыліі на астравах і паспяхова гандлявала ў Гвінеі. Ад 1452 года, Святы Прастол, у асобе Папы Мікалая V і яго наступніка Калікста III, адмовіўся ад сваёй ранейшай нейтральнай пазіцыі і выдаў шэраг бул на карысць Партугаліі, што дазволіла ёй усталяваць гандлёвы і рэлігійны кантроль над Гвінеяй «і далей». Пра Канарскія астравы Святы Прастол не прыняў рашэння. Кароль Партугаліі вёў ліберальную гандлёвую палітыку, дазволіў іншаземцам гандляваць на кантраляваны ім афрыканскім узбярэжжы за выплату падаткаў.

У жніўні 1475 года, пасля пачатку вайны, Ізабела абвясціла гэтыя часткі Афрыкі па праве належачымі Кастыліі і заклікала купцоў сваёй краіны плыць туды. Усё гэта прычынілася пачатку марской вайны ў Атлантыцы.

Ход вайны

Пачатковы этап (сакавік 1475 — студзень 1476)