Джуліяна Буджардзіні (; , г. Фларэнцыя — ) — італьянскі мастак эпохі Адраджэння.
Жыццё і творчасць
Джуліяна Буджардзіні, вядомы таксама як Джуліяна ды П’еро ды Сімане, працаваў пераважна ў Фларэнцыі, а таксама ў Балонні ў 1526—1530 гадах. Спачатку быў вучнем у скульптара , а потым — у мастака Даменіка Гірландая. У 1503 годзе Буджардзіні ўступае ў кангрэгацыю мастакоў Кампанья ды Сан Лука і працуе сумесна з аж да 1509 года, калі апошні сыходзіць у майстэрню Фра Барталамеа. Паводле паведамлення Джорджа Вазары, Буджардзіні быў асістэнтам Мікеланджэла, калі той у 1508 годзе працаваў над роспісам Сікстынскай капэлы. Для царквы у Фларэнцыі Буджардзіні ў 1530-я гады піша па эскізах Мікеланджэла карціну Пакутніцтва св. Кацярыны.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Фларэнцыі Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Адраджэння