Бадзя́рыха (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Якуціі, правы прыток ракі Індыгірка.
Бярэ пачатак з паўночна-ўсходніх схілаў Момскага хрыбта. Даўжыня ракі 545 км, плошча вадазборнага басейна 12 200 км². Цячэ па Абыйскай нізіне. Упадае ў Індыгірку за 610 км ад яе вусцяРека Бадяриха // Государственный водный реестр РФ. У верхнім цячэнні рака мае горны характар. Жывіцца пераважна снегавымі і дажджавымі водамі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 60 м³/с, аб’ём сцёку 1,89 км³/год. У басейне ракі вялікая колькасць старыц і дробных азёр. Сярод прытокаў: Агароха (Гароха), Орта-Тырэхцях, Анты, Камчатка, Мастаах-Юрюйэ, Таастар.
Літаратура Бадяриха //
Спасылкі Река Бадяриха // Государственный водный реестр РФ Виноградова Н. Н. Бадяриха // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн Усходне-Сібірскага мора