Харкаўскія пагадненні () — пагадненне паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй па пытаннях знаходжання Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны (у прэсе таксама Харкаўскія пагаднення, Харкаўскі пакт, пагадненне Януковіча-Мядзведзева), падпісанае 21 красавіка 2010 г. ў г. Харкаве прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам і прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, згодна з якім тэрмін знаходжання Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі ў г. Севастопаль падоўжаны з 2017 г. да 2042 года з аўтаматычным падаўжэннем на 5 гадоў, калі кожны бок не выкажа пярэчанні.

Як паказана ў самім пагадненні, тэрмін знаходжання флоту павялічаны ў абмен на патанненне для Украіны расійскага газу шляхам прымянення зніжкі ў выглядзе анулявання мытных пошлін. Ратыфікаваная Вярхоўнай Радай Украіны і Дзяржаўнай думай Расійскай Федэрацыі 27 красавіка 2010 г. Ва Украіне дамоўленасці выклікалі абурэнне апазіцыі, эколагаў, мясцовых саветаў і грамадства ў цэлым. Большасць аналітыкаў расцанілі яе як супярэчнасць Канстытуцыі Украіны.

Умовы Пагаднення На працягу 6 дзён пасля падпісання прэса і шырокая грамадскасць была пазбаўленыя магчымасці азнаёміцца з афіцыйным тэкстам міжнароднай Дамовы да моманту яе ратыфікацыіЗакону України «Про ратифікацію Угоди між Україною та Російською Федерацією з питань перебування Чорноморського флоту Російської Федерації на території України» Вярхоўнай Радай Украіны 27 красавіка 2010 г..

У адпаведнасці з Пагадненнем, тэрмін знаходжання Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі падоўжаны на 25 гадоў, да 28 мая 2042 г. з наступным аўтаматычным падаўжэннем на наступныя пяцігадовыя перыяды, калі адзін з бакоў паведаміць пісьмова другому боку пра спыненне дзеяння Пагаднення не пазней, чым за адзін год да завяршэння тэрміну дзеяння. Аплата за знаходжанне флоту складаецца са штогадовых плацяжоў у 100 мільёнаў долараў ЗША, пачынаючы з 2017 года, а таксама з дадатковых сродкаў, што атрымліваюцца за кошт зніжэння з даты ўступлення ў сілу гэтага Пагаднення цаны ў памеры да 100 долараў ЗША ад усталяванай дзеючым кантрактам паміж НАК «Нафтагаз» Украіны і ААТ «Газпром», на кожную тысячу кубаметраў газу. Пры кошце 333 долара ЗША і вышэй за тысячу кубаметраў газу зніжэнне складзе 100 долараў ЗША, пры кошце ніжэй 333 долараў ЗША зніжэнне складзе 30 % ад такога кошту.

Ратыфікацыя 22 красавіка 2010 г. спікеры украінскага і расійскага парламентаў Уладзімір Літвін і Барыс Грызлоў дамовіліся пра сінхронную ратыфікацыю Пагаднення 27 красавіка 2010 г.Литвин вже домовився з Гризловим про синхронну ратифікацію договорів .

Наступствы Ратыфікацыя Пагаднення ва ўкраінскім парламенце стала кансалідуючым фактарам для апазіцыіОпозиція заявляє, що вона згуртувалася для боротьби з владою , якая заявіла аб намеры пачаць бестэрміновыя акцыі пратэстуТимошенко хоче новий Майдан? . Прадстаўнікі ўкраінскай інтэлігенцыі, у прыватнасці, пісьменнікі і публіцысты Валерый Шаўчук, Уладзімір Яварыўскі, Юрый Андруховіч, Дзмітрый Паўлычка, Мікалай Рабчук, акадэмікі Іван Дзюба, Мікалай Жулынскі, Міраслаў Паповіч, грамадскія дзеячы Канстанцін Марозаў, Ляўко Лук’яненка, Багдан Гарынь, стварылі Народны камітэт абароны Украіны для каардынацыі дзеянняў грамадскасці па выразе пратэстаў супраць дзеянняў уладыНародний комітет порятунку України має почати з патріотичного просвітництва — Лук’яненко .

27 красавіка, выказваючы незадаволенасць дзеяннямі кіруючай кааліцыі, члены дэлегацыі Украіны ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ад апазіцыі падчас прамовы Віктара Януковіча ў ПАСЕ, пакінулі сесійны зал ў знак пратэстуЧлени делегації України у ПАРЄ влаштували Януковичу демарш . 5 мая падчас візіту міністра замежных спраў Украіны Канстанціна Грышчанка ў Нью-Ёрку ўкраінская дыяспара байкатавала запланаваную сустрэчу з міністрам, затое правяла акцыю пратэсту перад будынкам Пастаяннага прадстаўніцтва Украіны пры ААНУкраїнська діаспора у США показала Грищенку, яка вона зла (фото) .

11 мая Народны камітэт абароны Украіны правёў перад будынкам парламента ў Кіеве шматтысячныя акцыі пратэсту, падчас якіх людзі ў цывільным затрымалі 4 мітынгоўцаў ад ВА «Свабода»Затримано учасників акції протесту під Верховною Радою , а напярэдадні ДАІ не пускала ў сталіцу аўтобусы з прыхільнікамі апазіцыіАвтобуси з мітингувальниками не пускають до Києва . У той дзень акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Львове і Цярнопалі.

Дэнансацыі пагаднення 19 чэрвеня 2013 г. Вярхоўная Рада Украіны адхіліла законапраект, якім прадугледжвалася разарваць «Харкаўскае пагадненне»: «за» прагаласавалі толькі 152 народных дэпутата УкраіныРада провалила денонсацію «харківських угод» — Українська правда (19.06.2013) .

У 2014 г. пасля падзей Еўрамайдана і ваеннага ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны дэнансацыя Харкаўскага пагаднення стала магчымымГарань: Теоретично денонсація харківських угод можлива Кличко вимагає оголосити загальну мобілізацію та денонсацію «харківських угод» Три президенти України закликали владу розірвати «Харківські угоди» і підписати асоціацію з ЄС .

Зноскі

Спасылкі

Мітинг опозиції: Тимошенко оголосила «газават» Януковичу — УНІАН Юлія Тимошенко провела мітинг під стінами Маріїнського палацу — Фото УНІАН Митинг оппозиции против пакта Медведева-Януковича. Фокус Янукович капітулював перед московськими карликами, — віче у Львові Мітинг під стінами Верховної Ради: «Крємлю прівєт! Крим — для українців!» — УНІАН Пікетування ВР супротивниками ратифікації договору про Чорноморський флот РФ — Фото УНІАН Акция протеста у стен Верховной Рады — Фокус Мітинг під ВР: Павличко став польовим командиром, Ющенко, Яценюк, Гриценко не з'явилися — УНІАН

Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Украіны Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Расіі Катэгорыя:Красавік 2010 года Катэгорыя:2010 год у Харкаве