Ба́льсас () — рака ў Мексіцы.

Даўжыня ракі 724 (771Balsas River // Encyclopaedia Britannica) км, плошча вадазборнага басейна 113,1 тыс. км². Бярэ пачатак у паўднёвай частцы Мексіканскага нагор’я, на ўсім працягу працякае ў гарах, у верхнім цячэнні называецца Атаяк, у сярэднім — Мескала. Упадае ў Ціхі акіян. Адрозніваецца хуткім цячэннем, у рэчышчы — шмат парогаў. Асноўныя прытокі злева — Містэка, Тлапанека, справа — Нехапа, Куцамала, Тэпалькатэпек. На Бальсасе — горад Пуэбла.

Цікавыя факты

Міжнародная група вучоных пад кіраўніцтвам археабатаніка Далорэс Піперна (Dolores Piperno) з і прафесара антрапалогіі Энтані Ранерэ (Anthony Ranere) з (у Філадэльфіі) выявіла першыя прамыя сведчанні таго, што кукуруза была акультурана каля 8700 гадоў таму ў цэнтры даліны Бальсас у Мексіцы, яе вывелі з дзікай расліны тэасінтэ, і гэта самае ранняе датаванне для акультуранай кукурузы. Аналіз мікраслядоў (крухмалу зерня і выкапняў раслін), выяўленых на каменным заслоне ад ветру, які называецца Шыўатоштла, праведзены пры ўдзеле Ірэн Холст (Irene Holst), даў прамыя сведчанні акультурвання кукурузы і раслін розных відаў сямейства гарбузовыхКукуруза была одомашнена 8 700 лет назад..

Літаратура

Спасылкі Balsas River // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Мексікі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян