Валянцін Генрыхавіч Мазе́ц (, в. Станелевічы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1995).
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся 6 верасня 1965 года ў в. Станелевічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў БДУ (1989). 3 1992 годзе — у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даследуе праблемы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, пытанні развіцця культуры і міжнацыянальных адносін. Складальнік (з І. М. Кузняцовым) зборніка «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (2000).
Выбраная бібліяграфія За сваё, кроўнае // Маладосць. 1994. № 5. Беларускі нацыянальны рух ад снежня 1917 да лютага 1918 // Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на зыходзе XX ст. Мн., 1998. М. В. Доўнар-Запольскі і БНР // Даследчык гісторыі трох народаў: М. В. Доўнар-Запольскі. Гомель, 2000. Беларускі студэнцкі саюз як фактар нацыянальна-культурнага жыцця моладзі Заходняй Беларусі // Праблемы ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР: Гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы Міжнар. навук.-тэарэт. канф. Мн., 2000. Да пытання фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі ў Другой Рэчы Паспалітай (1921—1939 гг.) // XX стагоддзе ў гісторыі палякаў і беларусаў: Матэрыялы беларуска-польскай навуковай канферэнцыі. Мн., 2001. «Мы мабілізуем свае сілы і … тут выкуем дзяржаўную волю свайго народа» // Беларусь у XX ст. Мн., 2002. Вып. 1; Грамадзянства і межы БНР // Бел. гіст. зб. Беласток, 2001. № 15. Беларуская Народная Рэспубліка — крок да незалежнасці: да 100-годдзя абвяшчэння: гіст. нарыс [у суаўтарстве]. Мн.: Бел. навука, 2018.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі