Лізавета Валуа, таксама Ізабэла Валуа, (, ; , Фантэнбло — , Аранхуэс) — французская прынцэса і каралева Іспаніі, трэцяя жонка караля Іспаніі Філіпа II.

Лізавета Валуа была старэйшай дачкой караля Францыі Генрыха II з дынастыі Валуа і яго жонкі Кацярыны Медычы. Хоць яна і была заручана з іспанскім інфантам Донам Карласам, лёс распарадзіўся інакш, і па заканчэнні шматгадовай вайны паміж Францыяй і Іспаніяй, якая завяршылася ў 1559 годзе падпісаннем мірнага дагавора ў Ката-Камбрэзі, яна ажанілася з іспанскім каралём Філіпам II, што было адной з умоў гэтага дагавора. Лізавета Валуа за кароткі час ператварылася з французскай прынцэсы ў іспанскую каралеву, інтэлект, мяккасць і прыгажосць якой высока шанаваліся ва ўсёй Еўропе. Лізавета старанна выконвала абавязкі звязаныя з яе каралеўскім санам. Яна памерла ў 1568 годзе падчас няўдалых родаў. left|thumb|200px|Партрэт дочак Лізаветы — Ізабелы Клары Яўгеніі і Каталіны Мікаэлы працы Сафанісбы Ангісолы, 1570

Дзеці Ізабела Клара Яўгенія (12 жніўня 1566 — 1 снежня 1633), жонка эрцгерцага Альбрэхта VII, кіраўніка Іспанскіх Нідэрландаў. Каталіна Мікаэла (10 кастрычніка 1567 — 6 лістапада 1597) жонка Карла Эмануіла I Савойскага. Ад гэтага шлюбу паходзяць каралі Сардзініі і Італіі з Савойскай дынастыі аж да Умберта I. Сярод нашчадкаў гэтай пары былі знакаміты вайскавод прынц Яўген Савойскі (па мужчынскай лініі) і кароль Францыі Людовік XV(па матчынай лініі)Гл. генеалогію Савойскага дому ў кнізе И. С. Семенов. Европейские династии. Полный генеалогический справочник. М.: Энциклопедия, Инфра-М, 2006..

Літаратура Martha Walker Freer: Elizabeth de Valois — Queen of Spain and the Court of Philip II. Bd. 1 und 2. London 1857, (PDF; 10,6 MB).

Катэгорыя:Французскія прынцэсы Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Іспаніі Катэгорыя:Валуа Катэгорыя:Памерлі пры родах