StG-44 ( — штурмавая вінтоўка 1944) — нямецкі аўтамат, створаны ў 1943 годзе для выкарыстання ў баявых дзеяннях Другой сусветнай вайны, быў адным з першых аўтаматаў пад прамежкавы патрон. StG-44 стаў правобразам для стварэння савецкіх АК і, пазней, амерыканскіх M16 і M4.
Гісторыя стварэння
Гісторыя аўтамата пачалася з распрацоўкі фірмай Polte (Магдэбург) прамежкавага патрона 7,92×33 мм паменшанай магутнасці для стральбы на дыстанцыі да 1000 м, у адпаведнасці з патрабаваннямі, выказанымі HWaA (Heereswaffenamt — Упраўленне ўзбраенняў вермахта). У 1935—1937 гадах былі праведзеныя шматлікія даследаванні, у выніку якіх першасныя тактыка-тэхнічныя патрабаванні HWaA да канструкцыі зброі пад новы патрон былі зменены, што прывяло да стварэння ў 1938 канцэпцыі лёгкай аўтаматычнай стралковай зброі, здольнай адначасова замяніць у войсках пісталеты-кулямёты, магазінныя вінтоўкі і ручныя кулямёты.
18 красавіка 1938 года HWaA заключыла з Хуга Шмайсерам, уладальнікам фірмы CG Haenel (г. Зуль, Цюрынгія), кантракт на стварэнне новай зброі, якая атрымала афіцыйнае абазначэнне MKb (ад нямецкага Maschinenkarabin — аўтаматычны карабін). Шмайсер, які ўзначальваў канструктарскую групу, перадаў першы доследны ўзор аўтамата ў распараджэнне HWaA ў пачатку 1940 года. У канцы гэтага ж года кантракт на правядзенне даследаванняў па праграме MKb атрымала фірма Walther пад кіраўніцтвам Эрыха Вальтэра. Варыянт карабіна гэтай фірмы прадстаўлены афіцэрам аддзела артылерыйска-тэхнічнага забеспячэння HWaA ў пачатку 1941 года. Паводле вынікаў стрэльбаў на палігоне ў Кумэрсдорфе аўтамат Вальтэра паказаў здавальняючыя вынікі, аднак давядзенне яго канструкцыі да ладу працягвалася на працягу ўсяго 1941 года.
У студзені 1942 HWaA пажадала атрымаць ад фірмаў CG Haenel і Walther па 200 карабінаў, якія атрымалі абазначэнні MKb.42 (Н) і MKb.42 (W) адпаведна. У ліпені адбылася афіцыйная дэманстрацыя доследных узораў абедзвюх фірмаў, па выніках якой HWaA і кіраўніцтва міністэрства ўзбраенняў засталіся ва ўпэўненасці, што дапрацоўкі аўтаматаў скончацца ў бліжэйшы час і ўжо ў канцы лета пачнецца вытворчасць. Планавалася вырабіць 500 карабінаў да лістапада, а да сакавіка 1943 давесці штомесячную вытворчасць да 15 000, аднак пасля жнівеньскіх выпрабаванняў HWaA ўнесла новыя патрабаванні да ТТХ, што ненадоўга затрымала пачатак вытворчасці. Паводле новых патрабаванняў, на аўтаматах мусіў быць зманціраваны прыліў для штыка, а таксама мусіла быць магчымасць мацавання ружэйнага гранатамёта. У дадатак да гэтага, у фірмы CG Haenel паўсталі праблемы з субпадрадчыкам, а ў Walther — з наладжваннем вытворчага абсталявання. У выніку да кастрычніка не быў гатовы ніводны асобнік MKb.42.
Вытворчасць аўтаматаў расла павольна: у лістападзе Walther вырабіла 25 карабінаў, а ў снежні — 91 (пры гэтым планавалася, што штомесячная вытворчасць будзе 500 штук), але дзякуючы падтрымцы міністэрства ўзбраенняў кампаніям удалося вырашыць асноўныя вытворчыя праблемы, і ўжо ў лютым план вытворчасці быў перавышаны (1217 аўтаматаў замест тысячы запланаваных). Некаторая колькасць MKb.42 загадам міністра ўзбраенняў Альберта Шпеера адправілася на Усходні фронт для праходжання вайсковых выпрабаванняў. У ходзе выпрабаванняў было выяўлена, што больш цяжкі MKb.42 (Н) горш збалансаваны, але разам з тым больш надзейны і просты, чым канкурэнт, таму HWaA аддало сваю перавагу менавіта канструкцыі Шмайсера, аднак запатрабавала правесці ў ёй некаторыя змены:
замена УСМ на сістэму спускавога кручка Вальтэра, якая больш надзейна забяспечвае большую кучнасць бою адзінкавымі стрэламі; іншая канструкцыя шаптала; устаноўка ахоўнага сцяжка замест дзяржальні перазараджання, якая ўводзілася ў паз; кароткі ход газавага поршня замест доўгага; больш кароткая трубка газавай камеры; замена вокнаў вялікага сячэння для выхаду рэшткавых парахавых газаў з трубкі газавай камеры на 7-мм адтуліны для павышэння надзейнасці зброі пры эксплуатацыі ў складаных умовах; тэхналагічныя змены ў затворы і затворнай раме з газавым поршнем; вылучэнне накіравальнай утулкі паваротна-байковай спружыны; зняцце прыліву для штыка з прычыны перагляду тактыкі выкарыстання аўтамата і прыняцця на ўзбраенне гранатамёта Gw.Gr.Ger.42 з іншым спосабам мацавання на ствале; спрашчэнне канструкцыі прыклада.
Акрамя Вальтэра, у карабіна Хенэля былі і іншыя канкурэнты. У 1942 люфтвафэ замовіла распрацоўку вінтоўкі па ўласных патрабаваннях пад штатны вінтовачны патрон. Паколькі армія была зацікаўлена ва ўніфікацыі боепрыпасаў да стралковай зброі, былі прызначаныя параўнальныя выпрабаванні сістэм MKb42 (H) і Fallschirmjägergewehr. Аднак з-за вытворчых праблем, звязаных з вырабам , выпрабаванні не адбыліся. Таксама ў студзені 1943 завершана распрацоўка паўаўтаматычнай вінтоўкі .
У пачатку 1943 найменне зброі MKb42 (H) aufschießend памянялі на Maschinenpistole — MP43A. Да таго часу канструкцыя Вальтэра была знятая з конкурсу, а канструкцыя Хенэля зведала істотныя змены ў частцы засаўкі. У красавіку 1943 быў распрацаваны MP43B. Улетку 1943 абазначэнне ізноў змянілі, на MP43/1 і MP43/2 адпаведна. Серыйная вытворчасць аўтаматаў MP43/1 пачалася ў чэрвені 1943 і працягвалася да снежня 1943 г., калі прыярытэт аддалі выпуску палепшанай MP43. Усяго вырабілі каля 14 тыс. асобнікаў MP43/1.
Да восені 1943 г. канструкцыя MP43/1 была крыху зменена так, каб яго можна было камплектаваць стандартным вінтовачным гранатамётам, распрацаваным для карабіна Kar.98k. MP43/1 лёгка адрозніць па «прамому» ствалу і квадратнай падставе мушкі. У ходзе мадыфікацыі ў пярэдняй частцы ствала зрабілі ўступ, змянілі форму мушкі. Версія са «ступеністым» ствалом стала называцца MP43. У далейшым канструкцыя зброі амаль не змянялася аж да заканчэння Другой сусветнай вайны.
Дзякуючы Шпееру мадэрнізаваны аўтамат узяты на ўзбраенне ў чэрвені 1943 года пад пазначэннем МР-43 ( — пісталет-кулямёт 43 года). Падобнае пазначэнне служыла своеасаблівай маскіроўкай: Гітлер не жадаў вырабляць зброю новага класа, бо асцерагаўся, што на ваенных складах апынуцца мільёны састарэлых патронаў для вінтовак.
У верасні на Усходнім фронце пятая танкавая дывізія СС «Вікінг» правяла першыя поўнамаштабныя вайсковыя выпрабаванні МР-43, паводле вынікаў якіх было ўстаноўлена, што новы карабін з’яўляецца эфектыўнай заменай пісталету-кулямёту і магазінным вінтоўкам, павялічвае агнявую моц пяхотных падраздзяленняў і зніжае патрэбу ў выкарыстанні ручных кулямётаў.
Гітлер атрымаў мноства пахвальных водгукаў аб новай зброі ад генералаў СС, HWaA і асабіста Шпеера, у выніку чаго ў канцы верасня 1943 з’явілася распараджэнне аб пачатку масавай вытворчасці МР-43 і яго прыняцці на ўзбраенне. Той жа восені з’явіўся варыянт МР-43/1, які адрозніваўся змененай канфігурацыяй ствала для магчымасці ўсталяваць 30-мм ружэйны гранатамёт MKb.Gewehrgranatengerat-43, які накручваўся на дульную частка ствала, а не мацаваўся заціскной прыладай. Таксама змене падвяргаўся прыклад.
6 красавіка 1944 г. вярхоўны галоўнакамандуючы выдаў загад, у якім назва МР-43 заменена на МР-44, а ў кастрычніку 1944 года зброя атрымала чацвёртую і канчатковую назву — «штурмавая вінтоўка», sturmgewehr — StG-44. Лічыцца, што гэта слова вынайшаў сам Гітлер як гучнае імя новага ўзору, якое можна было б выкарыстоўваць у мэтах прапаганды. Пры гэтым у канструкцыю самага аўтамата змяненняў унесена не было.
Акрамя C.G. Haenel, у вытворчасці StG-44 таксама прымалі ўдзел прадпрыемствы , і . Аўтаматы паступалі на ўзбраенне адборных частак вермахта і Вафен-СС, а пасля вайны стаялі на ўзбраенні казармавай паліцыі ГДР (1948—1956 гады) і ПДВ арміі Югаславіі (1945—1950 гады). Вытворчасць копій гэтага аўтамата была наладжана ў Аргенціне.
Апісанне
— курковага тыпу. Спускавы механізм дазваляе весці адзіночны і аўтаматычны агонь. Перамыкач агню размешчаны ў спускавой скрынцы, а канцы яго выходзяць вонкі з левага і правага бакоў. Для вядзення аўтаматычнага агню перамыкач трэба перамясціць направа на літару «D», а для адзіночнага агню — налева на літару «Е». Аўтамат абсталяваны засцерагальнікам ад выпадковых стрэлаў. Гэты засцерагальнік тыпу сцяжка знаходзіцца ніжэй за перамыкач агню і ў становішчы ў літары «F» блакуе спускавы рычаг.
Сілкаванне аўтамата патронамі ажыццяўляецца з асобнага сектаравага двухрадковага магазіна ёмістасцю 30 патронаў. Шомпал размяшчаўся незвычайна — унутры газапоршневага механізму.
Сектарны прыцэл вінтоўкі дазваляе весці прыцэльны агонь на далёкасці да 800 м. Дзяленні прыцэла нанесеныя на прыцэльнай планцы. Кожнае дзяленне прыцэла адпавядае змене далёкасці на 50 м. Прарэз і мушка трохкутнай формы. На вінтоўцы маглі быць устаноўлены таксама аптычны і інфрачырвоны прыцэлы. Пры стральбе чэргамі па мішэні дыяметрам 11,5 см на дыстанцыі 100 м больш за палову трапленняў укладвалася ў круг дыяметрам 5,4 см. Дзякуючы выкарыстанню менш магутных патронаў сіла аддачы пры стрэле была ўдвая ніжэйшай, чым у вінтоўкі Mauser 98. Адным з галоўных недахопаў StG-44 была яго адносна вялікая маса — 6,0 кг для аўтамата з боекамплектам, што на кілаграм больш за масу з патронамі і штыком. Таксама непахвальныя водгукі заслужыў нязручны прыцэл і полымя, якое вырываецца з дула пры стральбе і дэмаскіруе стралка.
Для кідання вінтовачных гранат (асколачных, бранябойных ці нават агітацыйных) было неабходна выкарыстоўваць адмысловыя патроны з 1,5 г (для асколачных) або 1,9 г (для бранябойна-кумулятыўных гранат) парахавым зарадам.
З аўтаматам можна было выкарыстоўваць спецыяльныя крывадульныя прылады Krummlauf Vorsatz J (пяхотныя з вуглом скрыўлення 30 градусаў) або Vorsatz Pz (танкавыя з вуглом скрыўлення 90 градусаў) для стральбы з акопа і танка адпаведна, разлічаныя на 250 стрэлаў, што адчувальна зніжала трапнасць стральбы.
Быў створаны варыянт аўтамата МР-43/1 для снайпераў са змантаваным на правым баку ствольнай скрынкі фрззераваным мацаваннем для аптычных прыцэлаў ZF-4 кратнасці 4Х або начных інфрачырвоных прыцэлаў ZG.1229 «Вампір». Фірма Merz-Werke таксама наладзіла вытворчасць аўтамата з такім жа абазначэннем, які адрозніваўся разьбой для ўстаноўкі на ствол ружэйнага гранатамёта.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі + Характарыстыка Mkb42(W) Mkb42(H) MP43, MP43/1 MP44, StG44Калібр х даўжыня (мм) 7,92 × 33 mm Kurz 7,92 × 33 mm Kurz 7,92 × 33 mm Kurz 7,92 × 33 mm KurzМаса без амуніцыі (кг) 4,43 5,00 4,90 4,90Маса з амуніцыяй (кг) 5,53 6,10 6,00 6,00Ёмкасць магазіна 30 30 30 30Даўжыня зброі (мм) 933 940 940 940Даўжыня ствала (мм) 409 412 419 419, м/с) 650 640 690 690Тэмп стральбы тэарэтычны (ст./хв.) 600 500 470 470Тэмп стральбы практычны (ст./хв.) ?? ?? 100 100 (м) 500 500 400—600 400—600
Паваенная адзнака ўзору
Паводле вынікаў вывучэння ў пасляваенныя гады нямецкай «штурмавой вінтоўкі» StG-44 амерыканскія ваенныя эксперты ацанілі яе як «зброю, далёкую ад здавальняючай», — нязручную, задужа масіўную і цяжкую, з нізкай надзейнасцю, абумоўленай лёгкай штампоўкай, якая магла дэфармавацца, са ствалавой каробкай з тонкага сталёвага ліста. Адзначалася, што канструкцыя зброі створана хутчэй у разліку пад патрэбы масавай вытворчасці, чым з меркавання атрымання ўзору з высокімі тактыка-тэхнічнымі і эксплуатацыйнымі характарыстыкамі. Гэта, на іх думку, тлумачылася цяжкай для Германіі сітуацыяй на франтах. Эфектыўнасць аўтаматычнага агню з StG-44 была прызнана імі нездавальняючай, а сам гэты рэжым — залішнім для дадзенай зброі з прычыны немагчымасці эфектыўнай стральбы доўгімі чэргамі. Пры гэтым адзначаліся выдатная для дадзенага класа дакладнасць стральбы адзінкавым агнём і прастата ў выкарыстанні зброі"Machine Carbine Promoted", Tactical and Technical Trends, No. 57, April 1945..