Палац Нацыянальнага кангрэса (неафіцыйная назва Палац Нерэу Рамуса; ) — будынак, дзе засядае Нацыянальны кангрэс Бразіліі. Размешчаны ў сталіцы краіны, горадзе Бразілія. Пабудаваны па праекце Оскара Німеера.

Сам будынак уяўляе сабой паралелепіпед, на якім размешчаны дзве паўсферы, а паміж імі два паралельныя небаскробы вышынёй каля ста метраў. Пад паўсферай-купалам знаходзяцца памяшканні Федэральнага сената, пад паўсферай-чарай — памяшканні Палаты дэпутатаў. Будынак злучаны падземнымі тунэлямі з суседнімі, якія таксама належаць да комплексу.

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Бразіліі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бразіліі