Рэспубліка Крым (, , ) — суб'ект Расійскай Федэрацыі, уваходзіць у склад Паўднёвай федэральнай акругі, утвораны 18 сакавіка 2014 г. Займае большую частку Крымскага паўвострава.

Рэспубліка Крым была абвешчаная 17 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля, якія ўваходзілі ў склад Украіны. Самастойнасць Рэспублікі Крым была прызнана толькі Расійскай ФедэрацыяйПрэзідэнт РФ падпісаў указ пра прызнанне незалежнасці Крыма. Абвяшчэнне незалежнасці падтрымана часткова прызнанымі Рэспублікай Абхазія і Рэспублікай Паўднёвая Асеція.

18 сакавіка 2014 Рэспубліка Крым прынята ў склад Расіі, пры гэтым горад Севастопаль стаў асобным суб'ектам РФ. Міжнародная супольнасць не прызнала ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны.

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Крымская федэральная акруга Катэгорыя:Анексія Крыма Расіяй