Еўра Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 1 (таксама вядомы як Пол Хантэр Класік 2010) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 па 29 жніўня 2010 года на арэне Stadthalle, у Фюрце, Германія. Прызавы фонд турніру склаў €50,000, з якіх €10,000 атрымаў пераможца.

На сённяшні дзень Пол Хантэр Класік 2010 з'яўляецца адзіным прафесійным снукерным турнірам, дзе ў асноўную сетку патрапіў беларускі снукерыст. Уладзімір Панамарэнка перайграў у папярэдняй кваліфікацыі немца Ральфа Гемерлінга (4:0) і галандца Хуэя-ваха Лама (4:1) і выйшаў у 1/64 фіналу турніра, дзе ўсухую саступіў прастаўніку топ-32 сусветнага рэйтынгу Марку Дэвісу з лікам 0:4.

Катэгорыя:Players Tour Championship 2010/2011 (снукер) Катэгорыя:Жнівень 2010 года