thumb|250px|Траншэя ў Бемава на палігоне WAT Траншэ́я ( «роў») — адкрытае фартыфікацыйнае збудаванне, якое складаецца з вузкага і доўгага рову з аднабаковым ці двубаковым брустверам.
Прызначана для вядзення агню, назірання і скрытага перамяшчэння, а таксама для абароны асабовага саставу і ўзбраення ад сродкаў паражэння праціўніка.
Глыбіня трашшэі да 2 метраў. Будуюцца ў выглядзе ломаных або звілістых ліній. У пярэдніх і задніх стромкасцях абсталёўваюцца кулямётныя і нранатамётныя пляцоўкі, стралковыя ячэйкі, бліндажы і нішы. Паміж траншэямі будуюцца хады злучэнняў. На асобных участках робяцца перакрыцці.
У арміі Расіі траншэі выкарыстоўваюцца з часу абароны Севастопаля.
Гл. таксама Траншэйная артылерыя Траншэйны нож Траншэйная стрэльба Траншэйная машына.
Літаратура
Транше́я // Военный энциклопедический словарь : [ВЭС] : в 2 т. Т. 2. / редкол.: А. П. Горкин [и др.] ; Ин-т воен. истории Минобороны России. — М. : БРЭ : РИПОЛ КЛАССИК, 2001. — С. 658. — 816 с. — 5000 экз. — (Энциклопедические словари). — ISBN 5-85270-219-6 («БРЭ»); ISBN 5-7905-0994-0 («РИПОЛ КЛАССИК»); ISBN 5-7905-0996-7 (т. 2).
Транше́я // Словарь военных терминов / Сост. А. М. Плехов — М.: Воениздат, 1988. — С. 301. — 335 с. — 65 000 экз. — ISBN 5-203-00175-8.
Спасылкі
Катэгорыя:Фартыфікацыя