Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 (, таксама вядомы як 12BET.com UK Championship 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 12 снежня 2010 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 34-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які саступаў Уільямсу ў фінальным матчы з лікам 2:7 і 5:9, але здзейсніў выдатны камбэк і выдрапаў паядынак у вырашальнай партыі. На сваім шляху да тытула 35-гадовы шатландзец перайграў Стывена Лі (9:6), сваіх суайчыннікаў Грэма Дота (9:8) і Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (9:7), Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў паўфінальным матчы (9:5) і валійца Марка Уільямса ў фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, Хігінс выйграў свой 33-ы прафесійны і 22-і рэйтынгавы тытул, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў сезоне пасля таго, як у сярэдзіне лістапада вярнуўся ў снукер пасля шасцімесячнай дыскваліфікацыі.

Турнір

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 года стаў 34-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2010/2011.

Рэйтынгавыя ачкі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).

ДасягненнеАчкі Ачкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца8000Фіналіст6400Паўфіналісты5120Чвэрцьфіналісты40001/8 фіналу30401/16 фіналу224011201/24 фіналу (квал.)18409201/32 фіналу (квал.)14407201/40 фіналу (квал.)10405201/48 фіналу (квал.)640320

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур.Міжнародны цэнтр Тэлфарда, Тэлфард, Англія, 12 снежня 2010. Джон Хігінс (4) 10:9 Марк Уільямс (5) Сусветны рэйтынг 32 Перамогі на турнірах 23 21 Рэйтынгавыя турніры 17 Статыстыка выступаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі Колькасць тытулаў Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 17 + 4 нічыі (8; 3) Лік асабістых сустрэч (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 15 + 4 нічыі (7; 0) 188 (104; 28) Лік па фрэймах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 172 (100; 16) 3 (2; 1) Лік па фіналах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 3 (2; 0)

ТурнірСтадыяЛікАдкрыты чэмпіянат Кітая 2010 1/8 фіналу Джон Хігінс 2:5 Марк УільямсШанхай Мастэрс 2009 1/8 фіналу Джон Хігінс5:1 Марк Уільямс Championship League 2009 Група 5 – ГР Джон Хігінс3:1 Марк Уільямс Championship League 2009 Група 4 – ГР Джон Хігінс 2:2 Марк Уільямс Championship League 2009 Група 3 – ГР Джон Хігінс 2:2 Марк Уільямс Пот Блэк 2006 Фінал Джон Хігінс 13:119Матчы на турніры складаліся з аднаго фрэйма, таму падаецца лік у фрэйме Марк УільямсАдкрыты чэмпіянат Кітая 2006 Фінал Джон Хігінс 8:9 Марк Уільямс Прэм'ер-ліга 2004 Групавы раўнд Джон Хігінс 2:6 Марк УільямсКубак LG 2003 Фінал Джон Хігінс 5:9 Марк Уільямс Мастэрс 2003 1/4 фіналу Джон Хігінс 3:6 Марк Уільямс Прэм'ер-ліга 2003 Групавы раўнд Джон Хігінс 3:5 Марк Уільямс Прэм'ер-ліга 2002 1/2 фіналу Джон Хігінс6:1 Марк Уільямс Прэм'ер-ліга 2002 Групавы раўнд Джон Хігінс 2:6 Марк УільямсАдкрыты чэмпіянат Кітая 2002 1/2 фіналу Джон Хігінс 2:6 Марк Уільямс Мастэрс Шатландыі 2001 1/2 фіналу Джон Хігінс6:1 Марк Уільямс Кубак чэмпіёнаў 2001 Фінал Джон Хігінс7:4 Марк Уільямс Кубак чэмпіёнаў 2001 Групавы раўнд Джон Хігінс5:4 Марк Уільямс Прэм'ер-ліга 2001 Групавы раўнд Джон Хігінс 4:4 Марк УільямсЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2000 Фінал Джон Хігінс10:4 Марк Уільямс Кубак чэмпіёнаў 2000 1/2 фіналу Джон Хігінс 4:5 Марк УільямсЧэмпіянат свету 2000 1/2 фіналу Джон Хігінс 15:17 Марк Уільямс Прэм'ер-ліга 2000 1/2 фіналу Джон Хігінс 3:6 Марк Уільямс Прэм'ер-ліга 2000 Групавы раўнд Джон Хігінс5:3 Марк УільямсГран-пры 1999 Фінал Джон Хігінс9:8 Марк УільямсЧэмпіянат свету 1999 1/2 фіналу Джон Хігінс 10:17 Марк Уільямс Прэм'ер-ліга 1999 1/2 фіналу Джон Хігінс6:2 Марк Уільямс Прэм'ер-ліга 1999 Групавы раўнд Джон Хігінс 4:4 Марк УільямсАдкрыты чэмпіянат Брытаніі 1998 1/2 фіналу Джон Хігінс6:4 Марк Уільямс Прэм'ер-ліга 1998 Групавы раўнд Джон Хігінс7:1 Марк Уільямс Мастэрс 1997 1/8 фіналу Джон Хігінс 4:6 Марк УільямсАдкрыты чэмпіянат Германіі 1996 1/4 фіналу Джон Хігінс5:1 Марк УільямсЧэмпіянат Вялікабрытаніі 1996 1/4 фіналу Джон Хігінс9:6 Марк Уільямс Мастэрс Шатландыі 1996 1/4 фіналу Джон Хігінс6:2 Марк УільямсInternational Open 1996 1/16 фіналу Джон Хігінс5:2 Марк УільямсЧэмпіянат Вялікабрытаніі 1995 1/4 фіналу Джон Хігінс9:6 Марк УільямсАдкрыты чэмпіянат Тайланда 1994 1/32 фіналу (квал.) Джон Хігінс 4:5 Марк Уільямс Дзённая сесія: 80:0 (80), 1:78, 26:67, 45:65 (65), 66:60, 34:76, 17:66, 0:85 (85) 105 Найвышэйшая серыя 85 1 Соценныя серыі 0 5 Серыі 50+ 4

Спасылкі Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 на Snooker.org Статыстыка чэмпіянату Вялікабрытаніі 2010 на CueTracker.net Фатаздымкі World Snooker з чэмпіянату Вялікабрытаніі 2010 на Facebook

Катэгорыя:Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры Катэгорыя:2010 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Англіі ў 2010 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2010/2011 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Англіі Катэгорыя:Снежань 2010 года