Мудра́нка чатырохлістая (Paris quadrifolia) — кветкавая расліна сямейства .
Назва
Мудранка звычайная, варонне вокаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, п'яніца.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёю да 30 см з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае. Лісце яйцападобнае або ланцэтнае, амаль сядзячае, сабранае ў кальчак у верхняй частцы сцябла. Кветка адзіночная, верхавінкавая. Плод — шызавата-чорная ягада, нагадвае вока вароны.
Экалогія
На Беларусі трапляецца ў лясах, ярах, хмызняках.
Значэнне і выкарыстанне
Лекавая расліна. Ядавітая, асабліва ягады.
Літаратура Мудранка // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
Катэгорыя:Лілеякветныя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Ядавітыя расліны