Марк Вее (; 1880—1945) — французскі батанік.

Біяграфія Марк Вее нарадзіўся 9 лютага 1880 года на тэрыторыі камуны Ангулем. Вучыўся ў Каледжы Св. Паўла ў Ангулеме, затым перайшоў у Каледж Станісласа ў Парыжы. У 1899 годзе паступіў у Політэхнічную школу, дзе вучыўся артылерыі, пасля чаго запісваецца ў гарнізон у камуну Ван. З 1907 года Вее — член Батанічнага таварыства Францыі.

У снежні 1910 года Вее ажаніўся з Мадлен Дро, затым служыў у Арлеане і Клермон-Феране.

З 1914 па 1918 Вее быў капітанам 36-га і 53-га артылерыйскіх палкоў. Пасля Першай сусветнай вайны атрымаў Ваенны крыж і стаў кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна, затым працаваў у Міністэрстве абароны Францыі. У 1920 годзе Вее, быўшы афіцэрам Ордэна Ганаровага легіёна і падпалкоўнікам, сышоў на пенсію.

У 1931 годзе Вее, Эміль Жаандзье і Мары Луі Эмбаржэ даследавалі флору паўднёвага захаду Марока. З 1939 года Вее, Рэнэ Мэр і іншыя батанікі працавалі над падрыхтоўкай манаграфіі па флоры Паўночнай Афрыкі.

20 ліпеня 1945 года Марк Вее сканаў.

Некаторыя віды раслін, названыя ў гонар М. Вее

Літаратура

Катэгорыя:Батанікі Францыі