Ка́рмэн Ама́я (, , Барселона — , Багур) — іспанская танцоўшчыца, спявачка, актрыса кіно, легендарная выканаўца танца фламенка.

Біяграфія

Па паходжанні цыганка, дачка гітарыста Франсіска Амая (мянушка Эль Чына, Кітаец). Танцавала з шасці гадоў, разам з бацькам выступала ў барселонскім рэстаране «Сем варот». Яе талент першым заўважыў каталонскі мастацкі крытык Себасцьян Гаш. У 1923 выступіла ў Мадрыдзе. У 1929 дэбютавала ў Парыжы, мела велізарны поспех, выступала ў трупе Ракель Мельер.

З 1936 жыла і гастралявала за мяжой — у Партугаліі, ЗША, краінах Лацінскай Амерыкі, Францыі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыцы. Атрымала высокія водгукі Артура Тасканіні і Леапольда Стакоўскага. З 1935 здымалася ў кіно, найбольш вядомая яе апошняя кінароля ў фільме «Сям’я Тарантос» (1963, цыганская версія Рамэа і Джульеты, з удзелам таксама Антоніа Гадэса). Выступала ў Белым Доме ў 1944 па запрашэнні прэзідэнта Рузвельта, у 1953 — па запрашэнні прэзідэнта Трумэна.

Вярнулася ў Іспанію ў 1947. З поспехам выступала ў краіне і гастралявала за мяжой да самай смерці.

Актрыса памерла 19 лістапада 1963. Пахавана на барселонскіх могілках Манжуік.

Прызнанне

У парку Манжуік (у цяперашні час — Парк Хуана Бросы) ў 1966 быў узведзены помнік Кармэн Амае.

Літаратура

Hidalgo Gómez F. Carmen Amaya. Barcelona: Estudios P. M., 1995 Sevilla P. Queen of the gypsies: the life and legend of Carmen Amaya: flamenco in the theater age, 1910—1960. San Diego: Sevilla Press, 1999

Bois, Mario (1994). Carmen Amaya o la danza del fuego. Madrid: Espasa Calpe. Hidalgo Gómez, Francisco (2010). Carmen Amaya. La biografía. Barcelona: Ediciones Carena. Madridejos Mora, Montserrat (2012). El flamenco en la Barcelona de la Exposición Internacional (1929—1930). Barcelona: Edicions Bellaterra. Madridejos Mora, Montserrat y David Pérez Merinero (2013), Carmen Amaya. Barcelona: Edicions Bellaterra. Montañés, Salvador (1963). Carmen Amaya. La bailaora genial. Barcelona: Ediciones G.P. Pujol Baulenas, Jordi y Carlos García de Olalla (2003). Carmen Amaya. El mar me enseñó a bailar''. Barcelona: Almendra Music.

Спасылкі

Біяграфія, фатаграфіі Відэа на сайце flamenco-world.com Кармэн Амая на сайце IMDB

Carmen Amaya at Papelesflamencos.com Short biography of Carmen Amaya at Historiasdeflamenco.com Carmen Amaya biography and related products Carmen Amaya description on her grandniece’s website «Queen of the Gypsies» , a portrait of Carmen Amaya, video clips from the documentary Centennial special: Carmen Amaya

Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Танцоўшчыцы