Віль д'Аўрэ () — карціна, створаная Камілем Каро ў 1865 годзе. Яна намалявана алеем на палатне і зараз захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі мастацтва ў Вашынгтоне.

Апісанне

У 1817 годзе бацька Каро купіў загарадны дом у ваколіцах Парыжа, у камуне , дзе і была напісана карціна. На працягу сваёй доўгага творчага жыцця Каро працягваў пісаць віды гэтай мясцовасціКартина Камиля Коро «Виль д'Авре». .

Далікатныя пастэльныя тоны і пухнатыя дрэвы ствараюць у гэтым дзіўна тонкім пейзажы дрымотную, вільготную ад расы атмасферу досвітку. Бледнае серабрыстае неба адлюстроўваецца ў возеры, а сонца, што асвятляе дома злева, нагадвае пра жывапісныя эцюды, напісаныя Каро у Італіі.

Катэгорыя:Карціны Каміля Каро Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнай галерэі мастацтва