Будынак Мінгарвыканкама (Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў) — адміністрацыйны будынак, размешчаны на плошчы Незалежнасці (праспект Незалежнасці, 8).
У наш час праведзены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка (архітэктар І. А. Скарабагатая, галоўны канструктар Л. Дзенісеня)МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020.
Архітэктура Пяціпавярховы прамавугольны ў плане будынак быў пабудаваны ў 1963—1964 гг. па праекце архітэктараў С. С. Мусінскага і Г. В. Сысоева. Фарміруе паўднёва-ўсходні бок забудовы плошчы. Лапаткі на ўсю вышыню будынка, тры цэнтральныя і па адной па баках, ствараюць мерны рытм на фасадзе. Плоскасці паміж лапаткамі акцэнтаваны рэбрамі, якімі адначасова вылучаны галоўны і бакавыя ўваходы. Вертыкальныя чляненні гарманізуюць з кампазіцыйным ладам Дома ўрада, інжынернага корпуса Мінскага метрапалітэна і галоўнага навучальнага корпуса БДУ.
Інтэр’ер Памяшканні размешчаны ўздоўж калідора, які адыходзіць у два бакі ад лесвічна-ліфтавога хола ў цэнтры. На чацвёртым паверсе двухсветлавая зала паседжанняў (450 кв. м) з фае-выстаўкай.
Літаратура
Спасылкі
Будынак Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў (Мінгарвыканкам)
Катэгорыя:Плошча Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1964 годзе Катэгорыя:1964 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сяргея Мусінскага Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Георгія Сысоева Катэгорыя:Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт