Ге́нрых II Сварлі́вы (; —) — герцаг Баварыі ў 955—976 гадах і з 985 года з Саксонскай дынастыі. Генрых атрымаў сваю мянушку дзякуючы яго неаднаразовым паўстанням супраць імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Біяграфія Генрых II быў сынам герцага Баварыі Генрыха I, і Юдыты Баварскай з дынастыі Луітпольдзінгаў. Па бацьку ён даводзіўся пляменнікам імператару Атону I Вялікаму.

У момант смерці свайго бацькі Генрыху споўнілася толькі чатыры гады і спачатку ад яго імя Баварыяй кіравала маці Юдыта. Ужо ў дзевятнадцацігадовым узросце Генрых II арганізаваў змову супраць імператара Атона II у 974 годзе, імкнучыся завалодаць прастолам Германіі. Аднак мяцеж быў раскрыты, а Генрых з саўдзельнікамі пасаджаны пад варту ў Інгелгейм.

Неўзабаве яму ўдалося бегчы і вярнуцца ў Баварыю, дзе ён падняў паўстанне. Імперскія войскі ў 976 годзе ўварваліся ў герцагства і разбілі Генрыха II. Ён быў вымушаны бегчы, а карона Баварыі была перададзена пляменніку імператара Атона II Атону Швабскаму. Больш таго, паўстанне Генрыха прывяло да падзелу тэрыторыі Баварскага герцагства: у 976 годзе Усходняя марка (будучая Аўстрыя) і Карынтыя, якая ўключае тэрыторыі ад Штырыі да Вероны, былі аддзелены ад Баварыі і атрымалі незалежнасць.

Страта прастола не спыніла Генрыха II: у 977 годзе ён стаў ініцыятарам так званай Вайны трох Генрыхаў — новага паўстання баварскай арыстакратыі супраць імператара. Паражэнне гэтага выступлення ў 978 годзе азначала падначаленне Баварыі цэнтральнай уладзе і падзенне яе значэння як аднаго з пяці асноўных племянных герцагстваў Германіі. Генрых быў арыштаваны і пасаджаны пад нагляд біскупа Утрэхцкага.

Толькі пасля смерці імператара Атона II Генрых Сварлівы здабыў свабоду, але адразу ж падняў мяцеж супраць малалетняга імператара Атона III. Хоць і ў гэты раз яму не ўдалося авалодаць германскім прастолам, яму была вернута ў 985 годзе Баварыя, а ў 989 годзе і Карынтыя. Карону Германіі змог атрымаць толькі сын Генрыха Свавольнага Генрых IV.

Шлюб і дзеці (з 972) Гізела Бургундская (955—1006), дачка Конрада I, караля Бургундыі Генрых II (973—1024), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (з 1014), кароль Германіі (з 1002), герцаг Баварыі (з 995) Бруна (пам. 1029), біскуп Аўгсбурга Гізела (пам. 1065), у шлюбе (995) з Іштванам I, каралём Венгрыі Брыгіта (пам. пасля 1004) Пазашлюбны сын Арнольд (Арнульф, пам. 1018), архібіскуп Равены

Літаратура

Егер О., Всемирная история в 4 томах; ООО «Издательство АСТ», М., 2000 г.

Спасылкі Bavaria, dukes

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Герцагі баварскія Катэгорыя:Саксонская дынастыя