Атон I (;  — , Лука) — герцаг Швабіі з 973 года і Баварыі з 976 года. Сын Людольфа і Іды, унук імператара Атона I і Эдзіт. Яго сястра Мацільда была абатысай кляштара ў Эсэне.

Біяграфія Атон I стаў герцагам Швабіі ў 973 годзе пасля смерці свайго стрыечнага брата герцага Бурхарда III, а ў 976 годзе, пасля паўстання герцага Генрыха II супраць імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Атона II Рудага, атрымаў Баварыю.

Атон быў верным прыхільнікам імператара ў Вайне трох Генрыхаў, а ў 982 годзе суправаджаў Атона II у паходзе ў Італію супраць арабаў. Атон I удзельнічаў у няўдалым для імперскай арміі бітве каля Кратонэ 13 ліпеня 982 года. Імператар Атон II даручыў яму сабраць войска для новай кампаніі, але герцаг Атон I памёр 31 кастрычніка гэтага года па дарозе ў горадзе Лука. Ён быў пахаваны ў Ашафенбургу.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Герцагі швабскія Катэгорыя:Герцагі баварскія Катэгорыя:Саксонская дынастыя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя