Рэчыцкі краязнаўчы музей — музей Рэчыцы. Заснаваны 3 мая 1952 года. Для наведвальнікаў музей быў адкрыты 5 лістапада 1954 года. Фонд у той час налічваў 1000 экспанатаў, экспазіцыя размяшчалася ў адной зале, дзе быў створаны аддзел сацыялістычнага будаўніцтва. У першы год экспазіцыю наведала больш за 40 тысяч чалавек.
На 01.01.2012 г. — 30031 адзінка захоўвання. Сабраны калекцыі археалогіі, нумізматыкі, фалерыстыкі, жывапісу, прадметаў працы і быту сялян Рэчыцкага краю, беларускай нацыянальнай вопраткі, ткацтва, фатаграфій, дакументаў. У экспазіцыйных залах «Старажытная гісторыя краю», «Рэчыца на мяжы XIX—XX стст.» «Вялікая Айчынная вайна», «Савецкі перыяд і навейшы час», «Нашы землякі», «Этнаграфія» «Прырода краю» прадстаўлены матэрыялы, якія характарызуюць гісторыю Рэчыцкага раёна, пачынаючы з VI тысячагоддзя да н. э. і да сучаснасці.
Філіял
Карцінная галерэя імя Аляксандра Ісачова ў г. Рэчыца. Ровенскаслабодскі гісторыка-мемарыяльны музей «Памяць» у аг. Ровенская Слабада.
Экспазіцыя
Аддзел
«Старажытная гісторыя» — ахоплівае перыяд ад сярэдняга каменнага веку (мезалітычная стаянка каля вёскі Берагавая Слабада) да канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. «Этнаграфія» — складаецца з трох залаў: «Народныя промыслы і рамёствы», «Хата беларускага селяніна», «Беларуская народная ікона». «Рэчыца на мяжы XIX—XX стагоддзяў» — прадстаўлены рэдкімі фотаздымкамі, арыгіналы якіх захоўваюцца ў фондах музея. «Савецкага перыяду і найноўшага часу» — уяўляе сабой цікавы комплекс матэрыялаў, пачынаючы з усталявання Савецкай улады да сучаснасці. Аддзел, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, — экспануюцца газеты, дакументы, дзяржаўныя ўзнагароды і асабістыя рэчы кіраўнікоў і радавых удзельнікаў вайны. «Прырода краю» — дае поўнае ўяўленне пра жывёльны свет нашага краю: у дыярамах аддзела экспануюцца пудзіла насельнікаў лясоў, палёў, балот. Экспазіцыя, прысвечаная Герою Савецкага Саюза У. Масальскаму.
У фондах музея захоўваюцца матэрыялы, прысвечаныя М. Ф. Турчынскаму, М. Яроцкаму, П. А. Ульянаву, А. Я. Кастраме, А. Ф. Дзюбко, А. Я. Варанчуку і інш. Катэгорыя:Культура Рэчыцы Катэгорыя:Музеі Гомельскай вобласці Катэгорыя:Краязнаўчыя музеі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1952 годзе Катэгорыя:Арганізацыі Рэчыцы