Талы́шскія горы, Талышынскія горы, Талыш — горы ў паўднёва-ўсходняй частцы Каўказа ў Азербайджане і Іране. З’яўляюцца працягам горнай сістэмы Малога Каўказа.
Складаюцца з трох хрыбтоў — галоўнага водападзельнага, Пештасарскага і Бураварскага. Ад Малога Каўказа аддзелены далінай ракі Аракс.
Даўжыня каля 100 км. Вышыні да 2492 м (гара Кюмюркёй). Горы складзены флішавымі і вулканагеннымі тоўшчамі з інтрузіямі асноўных парод. Усходнія схілы да вышыні 600 м пад субтрапічнымі, вышэй — букавымі лясамі. На галоўным грэбні распаўсюджаны нагорныя ксерафіты і горныя лугастэпы.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Талыш, Чаруж и другие // Журнал «Вокруг света» Талышские горы // Ландшафты и сообщества у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў)
Катэгорыя:Горы Азербайджана Катэгорыя:Горы Ірана Катэгорыя:Каўказ