Карабаны́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 18 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).

Гісторыя У XIX стагоддзі невялікая вёска, казённая ўласнасць у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе адносілася да Пяткоўскай сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

8 мая 1970 года вёска Карабаны з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..

Насельніцтва 8 рэвізскіх душ (1870) 6 двароў, 42 жыхары (1897) 29 жыхароў (1905) 3 двары, 22 жыхары (1921) 29 жыхароў (1959) 21 жыхар (1970) 3 гаспадаркі, 5 жыхароў (2005) 5 жыхароў (2009) 8 жыхароў (2019) 5 гаспадарак, 6 жыхароў (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (руск.).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна