Заканадаўчая Асамблея Коста-Рыкі () — аднапалатны парламент, заканадаўчы орган ўрада Коста-Рыкі. Будынак Заканадаўчай Асамблеі размешчаны ў сталіцы краіны Сан-Хасэ ў раёне Эль-Кармэн.

Парламент Коста-Рыкі складаецца з 57 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў ходзе прамых усеагульных выбараў на аснове прапарцыянальнага прадстаўніцтва. Дэпутаты абіраюцца на тэрмін 4 гады. Па папраўцы да Канстытуцыі 1949 года дэпутаты не могуць працаваць два тэрміны запар, але маюць права вылучаць сваю кандыдатуру пасля перапынку на наступных выбарах.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Палітыка Коста-Рыкі Коста-Рыка