Фон-дэ-Гом () — пячора ў Францыі (горад , дэпартамент Дардонь) з насценнымі выявамі жывёл эпохі позняга палеаліта.
Апісанне Жывапіс грота Фон-дэ-Гом належыць да лепшых узораў пячорнага мастацтва. Шматлікія выявы бізонаў, дзікіх коней, мамантаў, паўночных аленяў і іншых жывёл выкананы ў разнастайных манерах: ад найстаражытнейшых лінейных малюнкаў чорнай і чырвонай фарбай да надзвычайных паліхромных кампазіцый, якія адносяцца да мадленскай эпохі (15000-11000 лет да н.э.).
Сумненні адносна старажытнасці жывапісу канчаткова развеяліся пасля таго, як у 1912 годзе Г. Пегуан адшукаў на сценах пячоры Тюк д’Адубер у Французскіх Пірэнеях выявы бізонаў, якія знаходзіліся пад слоем сталактытаў, узрост якіх складаў больш за 10000 гадоў.
Адкрыццё грот Фон-дэ-Гом быў адкрыт Дэні Перойні ў 1901 годзе. Выявы асобных жывёл былі зроблны ў натуральную велічыню. На сценах і столі невялікіх нанесена прынамсі каля 80 малюнкаў, сярод якіх две бясспрэчныя фігуры мамантаў.
Падчас раскопак у галерэях пячоры былі хнойдзены кавалкі чырвонай охры і свайго роду «алоўкаў» з марганцавай руды. Судзячы па ўсяму гэта былі тыя самыя фарбавальнікі, якія выкарыстоўваліся першабытнымі мастакамі падчас працы. Падобныя фарбуючыя матэрыялы знаходзяцца амаль паўсюдна, дзе распаўсюджаны гліністыя грунты, у прыватнасці, у далінах непадалёку ад Фон-дэ-Гом. У акрузе ёсць багатыя поласці жоўтай, чырвонай, а зрэдку чорнай гліны, а таксама паклады жалезнай і марганцавай руды.
Гл. таксама
Спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ва Францыі Пячора Альтаміра Даліна цудаў Пячора Шавэ Пячора Каске Пячора Кра-Маньён Пячора Пеш Мерль Пячора Ласко Пячора Руфіньяк Пячора Труа-Фрэр
Катэгорыя:Пячоры Францыі Катэгорыя:Палеаліт Еўропы Катэгорыя:Археалогія ў Францыі