thumb|right|300px|Raspberry Pi 2 Model B (2015) Raspberry Pi () — аднаплатны камп'ютар памерам з банкаўскую картку (памеры датычацца толькі друкаванай платы), першапачатковы распрацаваны як бюджэтная сістэма для навучання інфарматыцы. Пазней атрымаў нашмат болей шырокае ўжыванне і папулярнасць, чым чакалі яго аўтары. Выпускаецца ў трох версіях: «A» (256 Мб АЗП), коштам , «B» (, з ethernet, 512 Мб АЗП) і «B+» (ужо 1 Гб памяці, 1ГГц 4-ядравы працэсар). Распрацоўваецца Raspberry Pi Foundation.

Гісторыя У траўні 2011 года Дэвід Брэбэн прэзентаваў першы канцэпт Raspberry Pi памерам з USB-флэш-носьбіт.

У канцы ліпеня 2011 года была закончана і адпраўлена ў вытворчасць альфа-версія платы, а ўжо 12 жніўня Raspberry Pi Foundation атрымаў першую партыю прылад. Альфа-версія камп'ютара мела некаторыя тэставыя функцыі і дарагія дэталі, якія прыбралі з фінальнай версіі. Таксама канечная версія на менш і складаецца з чатырох пластоў, а не з шасці.

10 студзеня 2012 года кампанія аб'явіла аб пачатку вытворчасці першай партыі з 10 тысяч плат мадэлі «B» .

29 лютага 2012 года пачаўся продаж плат мадэлі «B».

16 ліпеня 2012 года распрацоўшчыкі праекта паведамілі аб скасаванні абмежаванняў на замову прылад Raspberry Pi «B».

14 снежня 2012 года Raspberry Pi «A» запушчаны ў вытворчасць.

Знешні выгляд Камп'ютар распаўсюджваецца цалкам сабраным на чатырохпластовай друкаванай плаце памерам з банкаўскую картку. Корпус у камплект пастаўкі не ўваходзіць. Можна замовіць як корпус асобна, так і прыладу з корпусам і без яго.

Тэхнічныя падрабязнасці Raspberry Pi выпускаецца у дзвюх варыяцыях: мадэль «A» і мадэль «B». Першыя дзве версіі абсталяваны ARM11 працэсарам Broadcom BCM2835 з тактавай частатой 700 МГц і модулем аператыўнай памяці на 256МБ/512МБ, змешчаным тэхналогіяй «Package_on_package» непасрэдна на працэсары. Мадэль «B+» абсталявана чатырохядравым працэсарам ARM Cortex-A7 з частатой 900 МГц. Мадэль «A» абсталявана адным USB 2.0 портам, мадэль «B» — двума, у мадэлі «B+» іх чатыры. Таксама пачынаючы з мадэлі «B» прысутнічае порт Ethernet. Акрамя асноўнага ядра, BCM2835 змяшчае графічнае ядро з падтрымкай OpenGL ES 2.0, апаратнага паскарэння і FullHD-відэа і DSP-ядро. Адной з асаблівасцяў з'яўляецца адсутнасць гадзінніка рэальнага часу.

Вывад відэасігналу магчыма праз кампазітны раздым RCA альбо праз лічбавы HDMI-інтэрфейс. У мадэлі «B+» вывад аналагавага відэа і аўдыё сумашчаны ў чатырохвывадны 3.5мм TRRS раздым. Каранёвая файлавая сістэма, вобраз ядра і файлы карыстальніка змяшчаюцца на картцы памяці SD, MMC альбо SDIO.

Характарыстыкі Model A Model B Model B+ Прагнозны кошт: US$25 (GBP £16) US$35 (GBP £22) SoC: BCM2835 CPU: 700 MHz ARM 900 MHz ARM GPU: Broadcom VideoCore IV, OpenGL ES 2.0, 1080p30 H.264 high-profile decode Памяць (SDRAM): 256 MB 512 MB 1024 MB USB 2.0 парты: 1 2 (via integrated hub) 4 Відэа выхад: Composite, HDMI Аўдыё выхад: 3.5 mm jack, HDMI On-board storage: SD/MMC/SDIO memory card slot MicroSD memory card slot On-board network: None 10/100 wired Ethernet Low-level peripherals: Up to 16 GPIO pins, SPI, I²C, UART 17 x [GPIO] Real-time clock: None Патрэбнае сілкаванне: 500mA, (2.5 W) 700mA, (3.5 W) 600 mA (3.0 W) Крыніца сілкавання: 5V micro USB Праграмнае забеспячэнне: Debian GNU/Linux, Fedora, Arch Linux ПЗ, якое падтрымліваецца: Other FLOSS software (Iceweasel, KOffice, Python), (shared source)

Праграмнае забеспячэнне Raspberry Pi працуе пад кіраваннем Windows CEWindows Embedded Compact BSP for Raspberry Pi — https://ceonpi.codeplex.com/ альбо свабодных аперацыйных сістэм Debian, Fedora, GentooRaspberry Pi running Gentoo, Arch Linux http://archlinuxarm.org/platforms/armv6/raspberry-pi#qt-platform_tabs-ui-tabs2 , RISC OS, AROS.AROS at AmiWest 2012 ці FreeBSD. Акрамя таго, у базавую пастаўку ўключаны браўзер Iceweasel, офісны пакет KOffice і інтэрпрэтатар мовы Python. Таксама распрацавана АС Raspberry Pi OS, заснаваная на Debian і аптымізаваная пад Raspberry PiRaspbian. Аперацыйная сістэма для пэнтэсту Kali Linux, таксама існуе ў версіі для ARM, у прыватнасці, на афіцыйным сайце даступна версія для Raspberry Pi. Для мадэлі B+ заяўлена падтрымка Windows 10.

Узнагароды 27 кастрычніка 2011 года Raspberry Pi стаў пераможцам у намінацыі «Hardware Design» на ARM TechCon 2011.

Спасылкі

Русскоязычный блог о Raspberry Pi Raspberry Pi в робототехнике Cubieboard — Амаль аналаг большы памерамі але і мацнейшы эмулятар Raspberry Pi для Windows на базе QEMU Gentoo дыстрыбутыў інструкцыя для сборкі і stage4 для Gentoo (en) Getting Started with Java® SE Embedded on the Raspberry Pi — артыкул на Oracle Technology Network Book for Beginner Кніга для пачаткоўцаў

Катэгорыя:Мікракамп’ютары Катэгорыя:Прылады на базе Linux