__NOTOC__
12 лістапада — трыста шаснаццаты (трыста семнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1202: Пасля смерці свайго брата Кнуда VI каралём Даніі стаў Вальдэмар II Пераможца. 1459: Заснаваны Базельскі ўніверсітэт. 1623: Пачалося Віцебскае паўстанне супраць уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. 1912: На ледавіку Роса ў Антарктыдзе знойдзены целы згінулага Роберта Скота i членаў яго экспедыцыі. 1918: Аўстрыя абвешчана рэспублікай. 1927: Леў Троцкі выключаны з УКП(б). 1948: Завяршыўся Такійскі працэс над японскімі ваеннымі злачынцамі. 1956: Судан і Туніс сталі членамі ААН. 2011: Сільвіа Берлусконі пакінуў пасаду прэм’ер-міністра Італіі. 2014: Касмічны апарат «Філы» здзейсніў пасадку на камету Чурумава — Герасіменка.
Нарадзіліся
1651: Хуана Інес дэ ла Крус, мексіканская паэтэса 1729: Луі Антуан дэ Бугенвіль, французскі мараплавец, даследчык 1823: Павел Шпілеўскі, беларускі этнограф і пісьменнік (пам. 1861) 1840: Агюст Радэн, французскі скульптар (пам. 17.11.1917) 1842: Джон Уільям Стрэт, брытанскі фізік 1868: Ганна Місуна, беларускі, польскі, літоўскі і расійскі геолаг (пам. 2.5.1922) 1885: Міхаіл Грамыка, беларускі пісьменнік і вучоны геолаг (пам. 1969) 1902: Таццяна Андрэеўна Бандарчык, беларуская актрыса 1902: Уладзімір Варанкін, савецкі гісторык, эсперантолоаг, эсперантамоўны пісьменнік (пам. 3.10.1938) 1920: Тадэвуш Бароўскі, польскі паэт, празаік і публіцыст (пам. 12.11.1943) 1920: Андрэй Макаёнак, беларускі драматург 1935: Людміла Гурчанка, расійская актрыса тэатра і кіно 1937: Паўл Путныньш, латвійскі драматург 1958: Леанід Пранчак, беларускі паэт 1961: Надзя Каманэчы, румынская гімнастка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка 1962: Род Куратомі, шматразовы чэмпіён свету па каратэ, тэхнічны дырэктар International Karate Association 1980: Раян Гослінг, канадскі акцёр 1982: Эн Хэтэўэй, амерыканская кінаактрыса 1990: Фларан Манаду, французскі плывец, алімпійскі чэмпіён
Памерлі
607: Баніфацый III, Папа Рымскі 1035: Кнуд Вялікі, кароль Даніі, Англіі і Нарвегіі 1572: Рыгор Хадкевіч, вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч (нар. ~1513) 1595: Джон Хокінс, англійскі марак 1623: Іасафат Кунцэвіч, царкоўны дзеяч, уніяцкі святы (нар. 1580) 1869: Іаган Фрыдрых Авербек, нямецкі мастак 1903: Каміль Пісаро, французскі мастак 1921: Фернан Кнопф, бельгійскі мастак 1936: Патрык Генры Брус, амерыканскі мастак 1974: Торбергур Тордарсан, ісландскі пісьменнік-сацыяліст і эсперантыст 1979: Гаўрыла Верасаў, беларускі шахматыст (нар. 28.7.1912) 1981: Уільям Холдэн, амерыканскі акцёр 2018: Ігар Лучанок, беларускі кампазітар (нар. 6.8.1938) 2020: Раман Бандарэнка, беларускі мастак, загінуў час пратэстаў 2020—2021 гадоў (нар. 1.8.1989)
Святкуюць Азербайджан — Дзень Канстытуцыі
Л12